Знайсці
15.03.2022 / 09:34

«Вперёд, Россия». Што публікуюць беларускія праўладныя паблікі і блогеры пра вайну

Пакуль у Расіі блакуюць замежныя сацыяльныя сеткі, у Беларусі яны працягваюць працаваць без абмежаванняў. Не спыняюць працу і праўладныя, і пракрамлёўскія паблікі. «Наша Ніва» паглядзела, як з пачатку вайны ва Украіне змяніўся кантэнт пляцовак, дзе раней падтрымлівалі Лукашэнку.

Эксперты міжнароднай ініцыятывы iSANS, яшчэ на пачатку 2020 года апублікавалі карту таксічных паблікаў. У спіс трапілі суполкі, якія размяшчалі кантэнт, накіраваны на дыскрэдытацыю ідэі незалежнай Беларусі і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У паслявыбарчы перыяд гэтыя суполкі прыняліся актыўна дыскрэдытаваць беларускую апазіцыю, актывістаў і пратэстоўцаў.

Спачатку эксперты падзялялі таксічных аўтараў на праўладных і пракрамлёўскіх, аднак па словах эксперта iSANS Андрэя Елісеева, з пачаткам вайны Расіі супраць Украіны розніцы паміж імі амаль не засталося.

«Некаторыя акаўнты занялі выразна прарасійскую пазіцыю, у выніку, розніца паміж імі і расійскімі паблікамі стала ледзь прыкметнай. Хоць частка ўсё ж спрабуе захоўваць ілюзію нейтралітэту».

Паблікі, якія даследчыкі аднеслі да таксічных, мімікруюць пад мясцовыя гарадскія або рэспубліканскія. У іх стужках можна ўбачыць, як проста прыгожыя карцінкі і мясцовыя навіны, так і кантэнт, які можна пачуць з вуснаў расійскай прапаганды.

Частка такіх суполак мае больш агрэсіўную рыторыку. У такіх пабліках інфармацыя прарасійскага напрамку значна пераважае над мясцовым кантэнтам.

Нярэдка можна заўважыць, што адміны такіх паблікаў часта размяшчаюць у стужцы рэпосты з іншых таварыскіх ім суполак.

Эксперт адзначае, што раней паблікі з таксічным зместам найбольшым чынам канцэнтраваліся ва «УКантакце». Але ў другой палове 2020 года сітуацыя змянілася.

«Пасля прэзідэнцкіх выбараў надзвычай папулярным стаў Telegram. Таксама вялікую папулярнасць у якасці інфармацыйных пляцовак набылі Instagram і Tik Ток. Іх аўдыторыя працягвае расці. У адрозненне ад Instagram і Tik Ток, «УКантакце» губляе папулярнасць сярод беларускай аўдыторыі, Ютуб таксама ў нашай краіне не стаў мегапапулярным».

Па назіраннях Елісеева, у Instagram прадэмакратычныя акаўнты маюць значную перавагу над праўладнымі і пракрамлёўскімі. Што тычыцца Tik Ток, то вялікай розніцы паміж ахопамі няма. Праўладныя паблікі ва «УКантакце» ў значнай ступені саступаюць па папулярнасці прабеларускім і прадэмакратычным.

Эксперт сцвярджае, што частка тэлеграм-каналаў і акаўнтаў у сацсетках з таксічным зместам належаць супрацоўнікам сілавых органаў і дзяржаўных СМІ. Некаторыя інстаблогеры таксама маюць дачыненне да праўладных медыя.

Напрыклад, блогер і карэспандэнт СТВ Сцюша Тайм у сваім Instagram на чацвёрты дзень пасля пачатку вайны апублікавала відэа, дзе яна пазіруе з расійскім сцягам пад трэк Алега Газманава «Вперёд, Россия».

Іншы праўладны блогер на другі дзень ад пачатку вайны апублікаваў відэа, дзе заклікаў беларусаў інфармацыйна падтрымаць Расію.

«Многія акаўнты ананімныя, іх аўтары і іх матывацыя невядомыя — для кагосьці гэта, мабыць, хобі, а для кагосьці — праца», — адзначае эксперт.

Гэтая паблікі і блогеры не транслююць нічога новага, яны хутчэй з'яўляюцца рэтранслятарамі расійскай прапаганды, якую вялікімі порцыямі выдае тэлебачанне. Яны выкарыстоўваюць усе тыя ж аргументы пра «дзе вы былі ўсе гэтыя 8 гадоў» і г. д.

Як паказвае статыстыка, рэтрансляцыя расійскай прапаганды з дапамогай паблікаў, якія мімікруюць пад мясцовыя беларускія, не мае вялікай папулярнасці. Яны значна саступаюць па ўцягнутасці аўдыторыі дэмакратычным суполкам. Тое ж адбываецца і з праўладнымі блогерамі, нават нягледзячы на рэгулярны ўзаемны піяр, іх аўдыторыя значна саступае па колькасці падпісантам прадэмакратычных старонак.

Хто гэты палкоўнік, што мямліць на расійскім ТБ? Гэта ж Еранасян: фрык, «пісьменнік», чарнасоценец і прамоўтар мінскага казіно

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31