Знайсці
15.03.2022 / 12:33

Як змяніліся цэны на прадукты з пачатку вайны

Паглядзелі, якія прадукты сталі даражэйшымі, і зрабілі табліцу з параўнаннем цэн у розных крамах.

Фоты: чытачоў «Нашай Нівы»

Некаторыя тавары значна падараджалі ў параўнанні з лютым. У асноўным гэта імпарт.

Возьмем гародніну. Таматы «Сліва» падскочылі ў цане на 35% (з 7,99 да 10,79 рубля за кіло), перац імпартны — ажно на 89% (з 8,99 да 16,99 рубля за кіло)! Часнок падаражэў на 12,5%.

Злева — цана за люты, справа — за сакавік

Распушчальная кава прыбавіла ў цане 26% (мы параўноўвалі цэны на стограмовы пачак «Нэскафэ), цукар - 6%.

Пры гэтым на многія пазіцыі цэны не змяніліся ці выраслі нязначна (на пару капеек). На некаторыя нават упалі: напрыклад, гладкія агуркі, якія ў лютым прадавалі па 8,28 рубля за кіло, цяпер каштуюць 4,99. (Гэты маніторынг быў зроблены па цэнах «Е-дастаўкі»).

Цэны за сакавік

Адна з чытачак расказала, што прадаўцы ў крамах не паспяваюць вывешваць новыя цэннікі.

«Учора была ў дыскаўнтары. У іх вельмі шмат ляжыць новых цэннікаў. Прадавец яшчэ на мае тавары паглядзела, спытала, ці ведаю цану. Я сказала, што там напісана. Яна дадала пра тое, што ўсё мяняецца, прабіла тавары і на ўсялякі выпадак спытала, ці задавальняе кошт», — кажа жанчына. Па яе назіраннях, паход у краму стаў абыходзіцца даражэй на 20-25%.

«Кінулася ў вочы, што бананы сталі амаль 6 рублёў. У Еўраопце яшчэ можна за 5 набыць. Прыкметна падаражэла гародніна, асабліва памідоры. Цяпер яны па 10 рублёў, купляла раней па 6-8 рублёў максімум. Малако раней набывала за 2 рублі, цяпер за 2,88. Мой любімы сыр з белай цвіллю раней быў 6 рублёў, а цяпер 8,70», — кажа іншая мінчанка.

Параўналі цэны на хадавыя тавары ў розных крамах і зрабілі табліцу (гартайце ўбок). 

«Еўраопт»

«Суседзі»

«Віталюр»

«Green»

Бананы

4,89

5,59

5,59

5,99

Алей «Залатая семачка» раф. 1 л РФ

4,99

5,19

5,09

5,89

Свініна, шыйная частка, 1 кг

14,99

15,99

16,49

16,49

Шакалад «Сталічны элітны», 200 г, РБ

4,29 

5,79

4,99

5,09

Агурок гладкі, 1 кг

6,99

4,50

8,29

5,69

Часнок, 1 кг

13,49

13,46

14,99

15,99

Малако «Брэст-Літоўскае» ультрапаст. 2.8%, 1л, РБ

1,94

1,90

1,97

1,96

Смятана «Прастаквашына» 25%, 350 г, РБ

2,98

2,73 

3,05

3,03

Каўбаса варана-вэнджаная «Крамлёўская» салямі в/с, 1 кг, РБ

14,79

14,87

13,38

16,88

Філе курынае паўфабрыкат, 1 кг, РБ

9,89

9,99

10,49

10,29

Гарбата «Greenfield» летні букет, 25*2 г, РФ

2,99

5,15

4,59

4,39

Печыва «Слодыч» з шакаладам, 390 г

3,29

3,05

3,69

3,49

Тварог рассыпісты «Мінская марка» 9%, 350 г 

2,66

2,75

2,67

Тамат круглы, 1 кг

8,79

9,15

9,99

Сыр «Брэст-Літоўскі» 50%, 200 г, РБ

3,59

3,51

3,71

3,62

Перац чырвоны, 1кг

16,99

23,35

12,99

17,99

Тушка кураняці-бройлера астуджаная, 1 кг, РБ

5,45

5,69

6,36

5,60

Бульба, 1 кг

1,40

1,40

1,40

1,39

Капуста пекінская, 1 кг

6,49

5,49

7,99

7,92

* цэны на аснове infoprice.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31