Знайсці
20.03.2022 / 09:45РусŁacБел

Расія ўжыла ва Украіне гіпергукавую зброю. Што яна сабой уяўляе?

Міністэрства абароны Расіі паведаміла, што ўжыло гіпергукавыя ракеты «Кінжал» для знішчэння вайсковых складаў пад Івана-Франкоўскам. Што гэта за ракеты?

МіГ-31К з ракетай комплексу «Кінжал». Фота: Міністэрства абароны РФ.

Гіпергукавымі называюць ракеты, якія здольныя ляцець з хуткасцю, што перавышае хуткасць гуку ад 5 да 25 разоў (ад 1,6 да 8 км/с). На такой хуткасці вакол ракеты ўтвараецца плазма — гэта, з аднаго боку, робіць вельмі складаным кіраванне ракетай, а з іншага, абараняе такую ракету ад сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Падчас палёту такія ракеты могуць непрадказальна мяняць траекторыю.

Камбінацыя гэтых фактараў робіць знішчэнне падобнага тыпу ракет сродкамі супрацьпаветранай абароны вельмі складанай задачай.

У 2018 г. Пуцін публічна заявіў аб стварэнні гіпергукавога ракетнага комплексу «Кінжал». Знішчэнне вайсковых складаў стала першым, прынамсі афіцыйна агучаным, ужываннем гэтай зброі. Сама ракета з’яўляецца авіяцыйным варыянтам ракет комплексу «Іскандэр». Для запуску гэтых ракет выкарыстоўваецца спецыяльна для гэтай мэты мадэрнізаваны знішчальнік МіГ-31, з якога на вышыні 12—15 км і ажыццяўляецца пуск. Палёт адбываецца ў стратасферы, дзе нашмат меншае супраціўленне паветра. Ракета дасягае гіпергукавой хуткасці на вышыні каля 20 км і можа праляцець болей за 2000 км. Баявая частка ракеты можа змяшчаць да 500 кг выбуховых рэчываў альбо несці ядзерны зарад. Ракеты «Іскандэр» могуць мець ядзерную баявую частку магутнасцю да 50 кілатон (для параўнання, магутнасць бомбы, скінутай на Хірасіму, ацэньвалася ў 18 кілатон), імаверна, тое ж тычыцца ракет «Кінжал».

Выкарыстанне гэтага тыпу ракет у вайне з Украінай выглядае нерацыянальным, яго варта разглядаць хутчэй як дэманстрацыю сілы перад заходнімі краінамі.

CNN: У ЗША пацвердзілі, што Расія запусціла гіпергукавыя ракеты па Украіне

Кітай запусціў гіпергукавую ракету

Захад масава перадае Украіне супрацьтанкавыя ракеты. Яны спыняць расійскае ўварванне? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930