Знайсці
12.06.2022 / 20:08

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

У 2020—2021 гадах лукашысты не здолелі знішчыць «Нашу Ніву», таму што нам ішла каласальная падтрымка ад чытачоў. Надышоў момант, калі мы зноў просім вашай фінансавай падтрымкі. Нагадаем, што мы цяпер не маем магчымасці прадаваць рэкламу і адключылі платны доступ. 

ПАДТРЫМАЦЬ

Калі ў ліпені 2021-га лукашысты арыштавалі рэдактараў «Нашай Нівы» і паралізавалі эканамічную дзейнасць, мы ўжо мелі назапашаную фінансавую падушку бяспекі. Дзякуючы таму «Ніва» аднавіла свае вытворчыя магутнасці.

На восем месяцаў нам хапіла назапашанага. І былі важнейшыя пункты: палітвязні, іх сем’і, вымушаныя перасяленцы.

Чаму мы выбралі збор праз Патрэон? Таму што ён самы бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы. Немалаважны і іншы момант. У Беларусі «Наша Ніва» плаціла высокія падаткі ў тым ліку з ахвяраванняў. Зараз гэтыя грошы не будуць губляцца.

Чаму мы не можам, як раней, фінансавацца з платнай падпіскі? Таму што гэта дыскрымінавала б чытачоў унутры Беларусі, якім інфармацыя патрэбная як вада. Аплата за платную падпіску «Нашай Нівы» была б бачная беларускім органам. А на што вы ахвяруеце праз Патрэон — не бачна.

Як працуе сістэма ахвяраванняў на Patreon? У момант падпіскі з вас спішацца сума, якую вы абіраеце. Пасля гэтага штомесяц 1-га дня кожнага месяца яна будзе спісвацца аўтаматычна да моманту, пакуль вы не скасуеце падпіску. Вы таксама ў любы момант можаце змяніць суму ахвяравання ў меншы ці большы бок.

Сам механізм падпіскі максімальна просты. Дастаткова адкрыць старонку НН на Patreon, абраць суму ахвяравання і націснуць кнопку «Далучыцца». Пасля гэтага сістэма вам прапануе ці стварыць акаўнт, прыдумаўшы пароль, ці аўтарызавацца праз пошту альбо Фэйсбук. Усё! Пасля гэтага вы зможаце літаральна за хвіліну ўвесці дадзеныя карткі і зрабіць перавод. Важна: сістэма Patreon заточаная пад пастаянную штомесячную падтрымку. Калі вы хочаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне, то пасля пералічэння сродкаў у вашым акаўнце Patreon у наладках вам трэба скасаваць набытую падпіску на «Нашу Ніву». Інакш ужо 1 чысла наступнага месяца з вас паўторна спішацца сума падпіскі.

Чаму СМІ важныя? Мы не проста збіраем інфармацыю, мы яе правяраем і аналізуем.

Чаму «Наша Ніва» важная ўдвая? Гэта бастыён беларускай традыцыі, моўнай і светапогляднай. 

Падтрымка «Нашай Нівы» — гэта ваш адказ падпальшчыкам вайны і ворагам беларушчыны.

І апошняе. Абіраючы ўзровень падтрымкі, раім абіраць з бонусам у выглядзе рассылкі ад Рэдакцыі тым, хто знаходзіцца ў бяспецы.

Жыве!

ПАДТРЫМАЦЬ НАШАНІЎЦАЎ

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
51
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31