Знайсці
28.03.2022 / 14:56РусŁacБел

«Яндекс. Новости» перастаў публікаваць навіны «Нашай Нівы»

Здарылася гэта яшчэ 16 сакавіка, але рэдакцыя даведалася пра навіну сёння, бо паведамленне прыйшло ў спам.

«У сувязі з унясеннем сайта nashaniva.com у пералік арганізацый, фармаванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, мы вымушаныя адключыць ваш сайт», — гаворыцца ў лісце.

Сайт «Нашай Нівы» NN.BY быў заблакаваны ў Беларусі ў ліпені 2021 года, як і сотні іншых незалежных рэсурсаў. Аднак найстарэйшае выданне на беларускай мове працягнула працу на адрасе Nashaniva.com.

У студзені 2022 года па патрабаванні КДБ «Наша Ніва» была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Такая ж доля напаткала дзясятак іншых аўтарытэтных беларускіх СМІ.

24 лютага, у дзень уварвання ва Украіну, сайт «Нашай Нівы» быў заблакаваны на тэрыторыі Расіі.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера