Знайсці
31.03.2022 / 12:58РусŁacБел

Следчы камітэт расказаў, за што кашмарыць брата Лупаносава

17 жніўня сілавікі затрымалі Міхаіла Лупаносава, брата былога падпалкоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава, які выехаў з Беларусі, асудзіўшы дзеянні былых калег. Вядома, што Міхаіл быў дырэктарам будаўнічай фірмы. Учора Следчы камітэт агучыў прычыны арышту Міхаіла — прыпомнілі яму нават, што «ураджэнец Украіны», хаця гэта не з'яўляецца абцяжваючым фактарам паводле беларускіх законаў. Мужчыне пагражае да 5 год калоніі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса. 

Маскоўскі аддзел СК Мінска устанавіў, што 40-гадовы ўраджэнец Украіны больш за 4 гады з'яўляўся дырэктарам адной з будаўнічых фірмаў і, «жадаючы павялічыць прыбытак і пазбавіцца ад даўгоў», рашыўся на злачынства. Пад мужчынам маецца на ўвазе Міхаіл Лупаносаў, але яго імя не называецца. 

Міхаіл Лупаносаў

Ён нібыта атрымліваў ліцэнзію на будаўніцтва, не маючы супрацоўнікаў патрэбнай катэгорыі, а таму, як сцвярджаецца, сам унёс у працоўныя кніжкі пяці асоб несапраўдныя запісы аб ранейшых месцах працы. 

Яшчэ адзін эпізод, які ставіцца ў віну брату Лупаносава, гучыць так: заключыў дамову з адной фірмай і субпадрадчыкам на правядзенне […] работ, праз некалькі месяцаў прапанаваў заказчыку змяніць умовы аплаты і пералічваць аплату за выкананыя работы ад замоўцы адразу на рахунак субпадрадчыка, дзе Лупаносаў таксама быў намеснікам дырэктара. 

«Такім чынам, на падставе акта здачы-прыёмкі выкананых работ, якія фактычна не адбываліся, замоўцам пералічаныя ў некалькі этапаў 45 тысяч беларускіх рублёў. У наступным указаныя сродкі расходаваліся ў інтарэсах таварыства, дырэктарам якога з'яўляўся фігурант», — піша СК і дадае, што следчымі праведзеныя допыты абвінавачанага і сведкаў, вобшукі, вочная стаўка і шматлікія агляды прадметаў і дакументаў.

«Устаноўленыя 8 эпізодаў злачыннай дзейнасці 40-гадовага мужчыны», — паведамляе СК.

Міхаіл Лупаносаў абвінавачваецца па: 

  • ч. 2 арт. 216 (нанясенне маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу ў буйным памеры),
  • ч. 1 і 2 арт. 380 (выкарыстанне заведама падложнага дакумента, учыненае паўторна),
  • ч. 1 арт. 427 (унясенне пасадовай асобай заведама непраўдзівых даных у афіцыйныя дакументы). 

Міхаілу пагражае да 5 год зняволення, ён застаецца пад вартай. 

Нагадаем, нядаўна ў адным з прапагандысцкіх фільмаў быў паказаны Міхаіл Лупаносаў, які звяртаўся да брата «нават не ад сябе, а ад калег», абяцаючы дараванне за раскайванне і вяртанне. 

Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю руху за свабодныя выбары, даў першае інтэрв'ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
11
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930