Знайсці
01.04.2022 / 15:36РусŁacБел

Навукоўцы зрабілі робата з магнітнай слізі. Гэта сапраўдны навуковы прарыў, ну і ён вельмі забаўны ВІДЭА

Слізь, якой можна кіраваць з дапамогай магнітнага поля, можа перамяшчацца ў абмежаванай прасторы і захопліваць прадметы, што робіць яе ідэальнай для магчымага выкарыстання ўнутры цела. Напрыклад, каб даставаць выпадкова праглынутыя прадметы.

Скрыншот з роліка Guardian

Магнітная слізь не проста можа рухацца і абкружаць меншыя за яе аб’екты, яна таксама здольная вельмі моцна дэфармавацца і праходзіць праз вузкія месцы. Субстанцыя, рух якой кантралююць магніты, добра праводзіць электрычнасць і можа быць выкарыстаная, каб звязваць электроды, піша Guardian.

Каб стварыць гэтую ўнікальную рэч, даследчык Лі Чжан з універсітэта Ганконга і яго калегі змяшалі неадымавыя магнітныя часціцы са звычайным ачышчальным сродкам — бурой. Трэці кампанент слізі — полівінілавы спірт, своеасаблівая смала.

Паколькі ў склад слізі ўваходзяць магнітныя часціцы, на яе можна ўплываць з дапамогай знешніх магнітаў. Дзякуючы гэтаму слізь здольная перамяшчацца, круціцца і прымаць форму літараў О і С. Вучоныя ўдакладняюць, што новая субстанцыя — сапраўднае навуковае вынаходніцтва, а не першакрасавіцкі жарт, хаця пра яе і стала вядома ў Дзень смеху.

Пакуль што даследчыкі толькі вывучаюць характарыстыкі магнітнай слізі, але ў будучым яны плануюць выкарыстоўваць яе як робата. Даследчыкі дапускаюць, што субстанцыя можа дапамагчы пры праблемах стрававальнага тракту — напрыклад, калі трэба знізіць шкоду ад праглынутай батарэйкі. З яе могуць выдзяляцца таксічныя электраліты, таму, калі слізь пакрые ўсю паверхню батарэйкі, гэта не дасць электралітам трапіць у арганізм.

Тым не менш, магнітныя часціцы ў слізі самі па сабе таксічныя. Каб трохі знізіць небяспеку ад іх, даследчыкі пакрылі рэчыва слоем аксіду крэмнію — у тэорыі, гэта павінна дапамагчы. Але вучоныя папярэджваюць: тое, наколькі слізь бяспечная, будзе вельмі залежаць ад таго, колькі часу яна правядзе ў вашым арганізме.

 Мікрапластык упершыню знайшлі ў крыві чалавека. Ці ёсць небяспека?

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера