Знайсці
04.04.2022 / 17:13РусŁacБел

«ВКонтакте» выдаляе асобныя здымкі з Бучы

Фота з забітымі мірнымі жыхарамі з завязанымі рукамі на вуліцах Бучы сацсетка выдаліла амаль адразу пасля публікацыі.

Пост з фатаграфіяй з Бучы мы спрабавалі паставіць чатыры разы. У выніку праз 11 (ці крыху больш) секунд здымак выдаляўся, заставаўся толькі тэкст і спасылка.

Так выглядаў пост адразу пасля публікацыі

А так — праз 11 секунд, ужо без фота

Пасля спрабавалі іншы алгарытм. Рабілі скрыншот фота — пры гэтым яго якасць пагаршалася, мяняліся метаданыя. Але праз пэўны час здымак зноў выдаляўся сацсеткай.

У выніку мы наклалі на арыгінальнае фота чорна-белы фільтр. Толькі пасля гэтага яно засталося ў посце.

Пакуль такая праблема назіралася толькі з адным фота.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930