Знайсці
07.04.2022 / 16:18РусŁacБел

Чаму ўмацаванне расійскага рубля — гэта «казка»

Курс расійскага рубля больш не адлюстроўвае рэальнасць, а яго падтрымка ў цяплічных умовах дзеля ўражання стабільнасці толькі шкодзіць Расіі і ўзмацняе шкоду ад санкцый, кажуць заходнія банкіры, аналітыкі і прэса, піша «Бі-бі-сі — Украіна».

Фота: Getty Images

«Можна разбіць шыбы, уключыць ацяпленне і рабіць выгляд, што прыйшло лета», — цытуе Politico кіраўніка латвійскага Цэнтрабанка Марціньша Казакса.

«Рубель перастаў быць свабодна канвертуемай валютай. Такім чынам, яго афіцыйны курс не мае амаль ніякага значэння», — сказаў выданню Ліка Корханен, спецыяліст па Расіі з Цэнтрабанка Фінляндыі.

Расія перакрыла амаль усе каналы адтоку валюты і адкрыла на 80% кран яе прытоку (з-за абавязковага продажу выручкі экспарцёраў).

Вынікам стала падвойнасць курсу — дзяленне валютнага рынку на чорны і біржавы — і ўмацаванне рубля на біржы, дзе попыт штучна зніжаны, а прапанова штучна завышаная.

«Інструменты, якія выкарыстоўваюць для падтрымкі рубля, ператвараюць яго ў валюту пацёмкінскай вёскі», — піша аглядальнік агенцтва Reuters П'ер Брыянсан.

Палітычна Крамлю важнейшы валютны курс, чым традыцыйныя для развітых краін індыкатары здароўя эканомікі: інфляцыя і працэнтныя стаўкі, бо «ў постсавецкай гісторыі Расіі курс рубля да даляра быў, мабыць, галоўным эканамічным індыкатарам для большасці грамадзян», — тлумачыць Bloomberg.

Стабільнасць курсу важная і для прыцягнення новых саюзнікаў накшталт Індыі, цытуе Politico аднаго з кіраўнікоў Цэнтрабанка Эстоніі Петэра Лукмеля.

«Гэты сімвалічны акт закліканы пераканаць азіяцкія краіны падтрымаць альтэрнатыўную аплатную сістэму. А для гэтага ім патрэбная казка пра стабільную сусветную валюту», — сказаў ён.

Толькі гэтая стабільнасць пагражае ўстойлівасці эканомікі ў цэлым.

«Нават калі здымуць санкцыі, усё роўна як толькі курс адпусцяць, ён абрынецца на дно ямы, у якой аказалася эканоміка Расіі», — папярэджвае Брыянсан.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера