Знайсці
08.04.2022 / 12:22РусŁacБел

У СК агучылі прэтэнзіі да затрыманых па справе БелаПАН

Фігурантаў справы БелаПАН абвінавачваюць, сярод іншага, у атрыманні схаванага фінансавання ад замежных арганізацый на суму не менш за 1 млн 600 тысяч даляраў ЗША, паведамляе СК.

Былога супрацоўніка БелаПАН Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну, якая ніколі не працавала ў кампаніі, затрымалі 12 студзеня 2021 года, а дырэктара Ірыну Леўшыну і былога гендырэктара Дзмітрыя Наважылава — 18 жніўня.

«Сталічнымі следчымі сабраныя доказы аб датычнасці Аляксандрава і Злобінай да злачыннай дзейнасці замежнай арганізацыі BY_help, накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. Абвінавачаныя бралі актыўны ўдзел у арганізацыі яе працы, выкананні індывідуальных задач па зборы, перамяшчэнні, захоўванні і размеркаванні грашовых сродкаў», — сцвярджае СК. Па наяўных у следства звестках, BY_help патраціла на «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» не менш за 4 мільёны даляраў.

Таксама кіраўнікі агенцтва, па даных следства, парушылі падаткавае заканадаўства: «Аляксандраў, Наважылаў, а таксама іншыя асобы з 2015 года па 2021 год, з карыслівых меркаванняў, ухіліліся ад выплаты падаткаў шляхам утойвання, наўмыснага заніжэння падатковай базы, у тым ліку з дапамогай унясення ў падатковую справаздачнасць заведама ілжывых звестак, што пацягнула нявыплату ў бюджэт сумы ў буйным памеры, не менш за 449 тысячы рублёў».

СК таксама мяркуе, што не менш за 18 замежных арганізацый, пачынаючы яшчэ з 2014 года, ажыццяўлялі схаванае фінансаванне агенцтва на суму не менш за 1 млн 600 тыс. даляраў.

Летась замежнымі аб'яднаннямі былі выдзеленыя сотні тысяч даляраў на стварэнне YouTube-канала, што, як лічаць у СК, «спецыялізаваўся на ўмацаванні дэструктыўнага і экстрэмісцкага настрою ў краіне, а таксама дыскрэдытаваў Рэспубліку Беларусь на міжнароднай арэне».

Раней паведамлялася, што пракуратура Мінска накіравала ў Мінскі гарадскі суд крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў БелаПАН.

Ім выстаўленыя абвінавачванні па наступных артыкулах:

Андрэя Аляксандрава і Ірыну Злобіну абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 342 КК у падрыхтоўцы «не менш за 260 асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» з 14 жніўня 2020 года да 12 студзеня 2021 года. Так трактуецца аплата адміністрацыйных штрафаў, рахункаў за паслугі адвакатаў, аплата харчавання за час знаходжання людзей «на сутках»;

— іх абвінавачваюць па ч. 1 арт. 356 КК ў дапамозе ByHelp і яе прадстаўнікам у дзейнасці, «накіраванай на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь»;

Андрэя Аляксандрава, Дзмітрыя Наважылава і Ірыну Леўшыну абвінавачваюць у стварэнні экстрэмісцкага фармавання з ліку работнікаў ЗАТ «БелаПАН» і іншых асоб, а таксама і кіраванне такім фармаваннем паводле ч. 1 арт. 361-1 КК;

Андрэя Аляксандрава і Дзмітрыя Наважылава — ва ўхіленні ад выплаты інфармацыйным агенцтвам падаткаў паводле ч. 2 арт. 243 КК РБ.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930