Знайсці
09.04.2022 / 15:11РусŁacБел

Любоў і вайна. Новы верш Ганны Севярынец

Паэтка апублікавала новы верш у сябе ў Фэйсбуку.

КатА свайго я заву — Кот. 
КАта свайго я заву — Кат. 
Рабскае племя заву — Скот. 
Брата свайго я заву — Брат. 

Колькі прыдумана намі слоў, 
Накручана сэнсаў і пад, і на, 
Але любоў — гэта проста любоў, 
А калі вайна — то гэта вайна. 

Вораг прыйдзе на мой парог, 
Свет ягоны завецца — цьма.
А я свайго Бога заву — Бог, 
Іншых імён у яго няма.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
18
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930