Знайсці
17.04.2022 / 07:57РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Класічны хлебны пудынг — брытанская класіка на вашым стале

Некалі практычныя англічане прыдумалі цудоўны спосаб выкарыстоўваць чэрствы хлеб — яны пачалі рабіць з яго хлебны пудынг. 

Фота: BBC Food

Каб зрабіць хлебны пудынг, вам спатрэбіцца:

  • 3 яйкі
  • 3 сталовыя лыжкі цукру
  • 240 грамаў малака + 240 грамаў густых вяршкоў тлустасцю 32—38% (змяшайце разам малако і вяршкі)
  • палова чайнай лыжкі ванільнага экстракту
  • бохан (каля 400 грамаў) белага хлеба (можна замяніць на круасаны, кулічы і г.д.)
  • 50 грамаў масла
  • 70 грамаў разынак (замачыце іх на 15—20 хвілін у каньяку)
  • густыя вяршкі або заварны крэм для падачы
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў.
  2. Змяшайце яйкі, цукар, малако і ванільны экстракт.
  3. Нарэжце батон на лусты, трохі падсмажце яго (як для тостаў) і раскладзіце ў форме для запякання так, каб лусты хлеба часткова заходзілі адна за адну. Некаторыя часткі лустаў павінны быць вышэйшыя за астатнія — так яны прыгожа падсмажацца. Раскладзіце разынкі па лустах хлеба і выліце наверх яечную сумесь.
  4. Выпякайце пудынг 30 хвілін і падавайце яго цёплым з вяршкамі ці заварным крэмам.

«Наша Ніва» аднаўляе збор данатаў — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Рэцэпт на выхадныя: сальтымбока — традыцыйная рымская страва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера