Знайсці
18.04.2022 / 11:57

Украінцы знайшлі ў палоннага трафейны тэлефон. І адшукалі 10-гадовую дзяўчынку, у якой ён яго забраў

У 10-гадовай Іванкі з Сумшчыны падчас праходжання гуманітарнага калідора забралі тэлефон расійскія вайскоўцы. Але дзякуючы 93-й мабільнай брыгадзе «Халодны Яр», мабільны тэлефон вярнуўся да гаспадыні.

У палон да халаднаярцаў трапіў механік-кіроўца з Кантэміраўскай дывізіі расійскіх узброеных сіл. У яго знайшлі чырвоны мабільны тэлефон, а таксама паўэрбэнк са стразамі. Спачатку акупант хлусіў, што гэта яго рэчы. І сапраўды, у мабільным была сім-картка аднаго з расійскіх аператараў. І з гэтага тэлефона ўжо былі званкі ў Расію. Аднак у спісе кантактаў былі і ўкраінскія нумары, прычым падпісаныя «татка» і «мамуля». Халаднаярцы пачалі тэлефанаваць на гэтыя нумары. Аказалася, што тэлефон належыць Іванцы.

Маці Іванкі Алена згадвала, што яны 15 сакавіка выехалі ўсёй сям'ёй эвакуацыйным калідорам з Трасцянца (Сумская вобласць), на той час акупаванага.

«Калі стаялі ў эвакуацыйнай калоне, падышлі вайскоўцы РФ і сказалі аддаць усе тэлефоны. Я адказала, што ў нас яны ўсе разраджаныя. Да гэтага мы павыдалялі з тэлефонаў усе месенджары, каб не даваць ворагу любую інфармацыю. Калі выязджалі з горада, на блокпосце расійскія вайскоўцы хадзілі з кардоннай скрынкай і адбіралі тэлефоны ва ўсіх, хто ехаў з горада, пагражаючы расстрэлам. Яны крычалі і запалохвалі нас. Казалі, нібыта мы іх здымаем.

Прайшло прыкладна тры дні, на мой нумар патэлефанавалі хлопцы і спыталі: гэта вы матуля? Я адказала — так. Дзмітрый з 93-й брыгады распавёў, што яны ў палоннага расійскага вайскоўца знайшлі тэлефон. Пыталіся, ці жывыя мы».

«Я была так ўсхваляваная, што спачатку не паверыла, думала, што гэта нейкія жарты. Іванка вельмі плакала з-за таго, што забралі тэлефон. І хоць мой муж сказаў хлопцам пакінуць тэлефон сабе, яны ўсё роўна адправілі яго нам новай поштай», — расказала жанчына.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
198
Панылы сорам
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31