Знайсці
19.04.2022 / 08:17РусŁacБел

Вакцына ад алергіі: каму яна падыдзе і чаму не гарантуе пажыццёвага пазбаўлення ад паталогіі

Доктар-алерголаг Святлана Гарохавік расказала, каму падыдзе прышчэпка ад алергіі і чаму яна не гарантуе пажыццёвага пазбаўлення ад паталогіі, паведамляе БелТА.

«Часта прыходзяць пацыенты і кажуць: мы чулі, што ёсць такая тэрапія, пры якой можна паўводзіць у арганізм лекі і ў нас пройдзе алергія. Так, яна існуе. Пацыенты лічаць, што яна дапамагае ад любой алергіі. Калі ў вашага суседа рэакцыя на пылок, ён лечыцца такім спосабам і ўсё добра, зусім не факт, што канкрэтна вашаму дзіцяці стане лепш. Гэтая тэрапія не ўсім дапамагае. Каб на яе пайсці, трэба поўнае даабследаванне арганізма і правільны падбор алергенаў. Універсальнага прэпарату няма», — расказала Святлана Гарохавік.

Калі вывучыць пытанне алергенаў паглыблена, мы глядзім на малекулярную клетку, а не на сам алерген. Калі ў дзіцяці алергія на бярозу і яна выяўляецца за кошт галоўных мажорных клетак, тады можна палячыць гэту паталогію. Калі ў пацыента пылковая алергія за кошт прафіліну, якія б цяжкія праявы ў яго ні былі, эфекту не будзе, а ў найгоршым выпадку — сітуацыя яшчэ больш ускладніцца.

Дапусцім, мы назначаем пацыенту ўколы або кропельніцы вызначаным прэпаратам. У першы год ён кажа, што станоўчай дынамікі не назіраецца, як былі скаргі, так і засталіся. Мы яго супакойваем, што імунны фон у кожнага свой і камусьці патрабуецца больш працяглы перыяд правядзення гэтай працэдуры.

Лечым другі год, а ён прыходзіць і кажа: стала значна горш, чым было. У гэтым выпадку доктар не павінен адмяняць лячэнне. Калі ў першы год у пацыента не назіраецца пазітыўнай тэндэнцыі, гэта не сведчыць пра тое, што тэрапія не падыходзіць. Усё мяняецца. Лабараторна-дыягнастычная база пашыраецца і становіцца зразумела, чаму камусьці дапамагала, а камусьці не», — растлумачыла алерголаг.

Пайсці на такую ​​сур’ёзную і працяглую тэрапію пагодзіцца не кожны. Курс лячэння складае мінімум ад 3 да 5 гадоў.

«Раней мы гаварылі, што яна праводзіцца раз у жыцці, цяпер усё залежыць ад імунных блакуючых клетак. Гэта значыць, што працэдура можа спатрэбіцца паўторна праз 15-20 гадоў. Схадзіце да доктара, здайце спецыфічныя аналізы. Няма залатога стандарту ў лячэнні алергенамі, якія таксама з’яўляюцца лекам. Канкрэтна вам гэта можа не падысці», — звярнула ўвагу Алена Гарохавік.

«Бывае, што клінічна пацыенту становіцца лепш, але па даследаванні клетак відаць, што гэтага недастаткова. Тут не трэба выключаць псіхасаматыку: пацыент можа прымаць плацэба і гаварыць, што яму стала лепш, а па клетках эфектыўнасць нулявая. Ну, няхай прымае», — рэзюмавала яна.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930