Знайсці
23.04.2022 / 23:35РусŁacБел

«Тапас» здаў у эксплуатацыю апошнюю секцыю шматпакутнага ЖК «Мегаполіс»

Абвестка пра гэта з'явілася на сайце забудоўніка.

Будаўніцтва чацвёртай секцыі жылога комплексу «Мегаполіс» «Тапас» распачаў яшчэ ў 2017 годзе, аднак дом не быў здадзены ў 2020 годзе, як абяцалася. Пасля тэрмін здачы будынка на ўездзе ў Мінск з боку Берасця перасоўваўся яшчэ і яшчэ. Забудоўнік тлумачыў гэта праектнымі, дольшчыкі — фінансавымі праблемамі.

І вось на сайце «Тапаса» з'явілася інфармацыя, што 21 красавіка шматпавярховік здадзены ў эксплуатацыю.

Гэты гмах у Брылевічах займае 20 гектараў і разлічаны на пражыванне 10 тысяч чалавек — больш, чым многія райцэнтры.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930