Знайсці
25.04.2022 / 16:33РусŁacБел

Беларускі тэніс, імаверна, не пусцяць на яшчэ адзін турнір. Вось на які

Некалькі дзён таму стала вядома, што расійскім і беларускім тэнісістам будзе забаронена ўдзельнічаць у турніры Уімблдон. Цяпер гэтыя ж спартоўцы могуць застацца без яшчэ аднаго турніру — спаборніцтваў Italian Open у Рыме.

Вікторыя Азаранка. Фота: АР

Да пачатку турніру засталося ўсяго два тыдні, але цяпер перад яго арганізатарамі стаіць перспектыва ў кароткі час забараніць удзел такіх знакамітых спартоўцаў, як Андрэй Рублёў ці Вікторыя Азаранка. Усяго, як пакуль што плануецца, на Italian Open павінны выступіць 11 тэнісістаў з Расіі ці Беларусі, якія паспаборнічаюць у асноўнай сетцы мужчынскага і жаночага адзіночных турніраў.

Упершыню пра магчымасць адхілення ад турніру напісалі італьянскія медыя, у тым ліку знакамітая Corriere della Sera. Пазней блізкія да аргкамітэту крыніцы пацвердзілі The Times, што прэм’ер-міністр Італіі Марыё Драгі разглядае магчымасць прыняць адпаведныя юрыдычныя меры, каб тэнісісты з Расіі ці Беларусі не маглі спаборнічаць на турніры, пакуль працягваецца ўварванне ва Украіну. Магчыма, тэнісістам забароняць прыязджаць у Італію або ўдзельнічаць у прафесійных спаборніцтвах на тэрыторыі гэтай краіны.

Між тым, не ўсе ў тэнісным свеце пагадзіліся з адхіленнем беларусаў і расіян ад удзелу ва Уімблдоне, таму незразумела, якой будзе рэакцыя на забарону ўдзельнічаць у Italian Open. Прадстаўнікі міжнародных тэнісных асацыяцый ATP і WTA збіраюцца абмеркаваць у бліжэйшыя дні, як яны могуць адказаць на рашэнне аргкамітэту Уімблдона і брытанскай Асацыяцыі лаўн-тэніса не пускаць беларусаў і расіян на Уімблдон.

Але ж Уімблдон — гэта адзін з турніраў Вялікага шлема, таму, з улікам яго важнага статусу, тэнісныя асацыяцыі маюць не так шмат магчымасцяў паўплываць на аргкамітэт. Калі ж беларусы і расіяне застануцца яшчэ і без Italian Open, гэта павысіць шансы арганізатараў Уімблдона выйсці пераможцамі з гэтай сітуацыі, бо гэта пакажа, што яны не адзіныя ў сваёй пазіцыі.

Меркавана, што цяпер, пасля заканчэння выбараў у Францыі, пад палітычны ціск таксама можа трапіць і тэнісны турнір «Ралан Гарос», які праводзіцца ў Парыжы.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія могуць зрабіць альтэрнатыўную Алімпіяду. У СССР ужо гэта спрабавалі — вось што атрымалася

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930