Знайсці
02.05.2022 / 08:59РусŁacБел

Рэцэпт на выхадныя. Пірожныя паштэйш — візітная картка партугальскай кухні

Гэтыя смачныя кошыкі са слоенага цеста, напоўненыя далікатным крэмам з пахам карыцы і лімона, ведаюць ва ўсім свеце як адну з самых знакамітых страў партугальскай кухні. Прыгатаваць паштэйш дома лягчэй, чым вам можа здавацца.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць паштэйш, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў цукровай пудры,
  • палачка карыцы,
  • цэдра паловы лімона,
  • 25 грамаў мукі + дадатковая мука для пасыпання,
  • 12 грамаў кукурузнага крухмалу,
  • 300 мілілітраў малака,
  • 4 жаўткі + 1 цэлае яйка,
  • насенне з аднаго стручка ванілі (ці 15 грамаў ванільнага цукру),
  • 300 грамаў гатовага слоенага цеста.
  1. Разагрэйце духоўку да самай высокай з магчымых тэмператур ці як мінімум да 230 градусаў.
  2. Каб зрабіць цукровы сіроп, наліце ў каструлю 250 мілілітраў вады і пакладзіце туды цукровую пудру, карыцу і цэдру лімона. Давядзіце да кіпення, варыце пасля закіпання 3 хвіліны. Адстаўце сіроп у бок, пакуль ён цалкам не астыне, потым прыбярыце з сіропу карыцу і цэдру лімона.
  3. Каб зрабіць крэм для паштэйш, змяшайце муку і крухмал у місцы. Дадайце 2-3 сталовыя лыжкі малака і размяшайце сумесь пальцам, каб яна стала аднароднай.
  4. Давядзіце рэшту малака да кіпення ў каструлі на малым агні, пастаянна памешвайце. Паступова дадавайце малако да мучной сумесі, потым узбівайце сумесь на працягу хвіліны, ці пакуль яна не набудзе гладкую і аднародную структуру. Павольна ўмяшайце ў крэм цукровы сіроп, потым паступова ўмяшайце ў сумесь жаўткі, яйка і ваніль. Узбівайце крэм, пакуль ён не стане аднародным. Адстаўце ўбок.
  5. Раскатайце цеста на пасыпанай мукой паверхні ў прастакутнік прыкладна міліметровай таўшчыні. Павярніце да сябе самы доўгі бок прастакутніка і скруціце цеста ў як мага больш шчыльны рулет, змажце яго вадой. Нарэжце рулет на дыскі таўшчынёй два сантыметры.
  6. Пакладзіце дыскі па адным у формы для кексаў і мокрымі пальцамі патрыце дыскі кругавымі рухамі, каб цеста паднялося ў форме вышэй. Сачыце за тым, каб у цесце не было дзірак.
  7. Кладзіце на аснову крэм, пакуль формы амаль цалкам не запоўняцца.
  8. Выпякайце на працягу 20 хвілін, ці пакуль паверхня пірожных не пацямнее. Перад падачай астудзіце пірожныя як мінімум 10 хвілін, каб крэм трохі застыў.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытаць таксама:

Не выкідайце костку ад авакада — вось 6 варыянтаў таго, як яе выкарыстаць у ежу ці для касметыкі

Рэцэпт на выхадныя. Англійскі пірог банофі — бананы і карамель пад лёгкай шапкай з узбітых вяршкоў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930