Знайсці
03.05.2022 / 16:21

Рэцэпт на выхадныя. Курыная піката — сакавітае мяса з сырам і травамі

Гэта цудоўная італьянская страва — курыца ў сыры, хлебных крошках, а таксама соусе з вяршкоў і каперсаў. Падавайце пікату (piccata — італ. удар пікай) з макаронай, локшынай ці рысам. 

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць курыную пікату, вам спатрэбіцца:

  • тоўстая луста белага хлеба вагой каля 40 грамаў (лепей узяць сухі),
  • 2 курыныя грудкі без скуры і костак, кожная з іх вагой каля 150 грамаў,
  • палова дробна пасечанай цыбуліны,
  • сталовая лыжка аліўкавага алею для хлебных крошак + яшчэ 2 сталовыя лыжкі для пікаты,
  • 25 грамаў цёртага пармезану,
  • палова дробна пасечанага зубка часнаку для хлебных крошак + адзін дробна пасечаны зубок для пікаты,
  • 100 мілілітраў густых вяршкоў (тлустасць не менш за 30%),
  • 2 сталовыя лыжкі кансерваваных каперсаў (зліце з іх вадкасць),
  • палова чайнай лыжкі солі,
  • палова чайнай лыжкі сушанага арэгана,
  • чвэрць чайнай лыжкі сушанага чабару,
  • молаты чорны перац.
  1. Разагрэйце духоўку да 220 градусаў.
  2. Пакладзіце хлеб у блэндар ці кухонны камбайн і здрабніце яго на крошкі. Разагрэйце алей у гарачаўстойлівай патэльні і смажце крошкі 5 хвілін, ці пакуль яны не стануць залатымі і хрумсткімі, пастаянна іх памешвайце. Высыпце крошкі ў міску і змяшайце з сырам, паловай зубка часнаку, паловай чайнай лыжкі солі, арэгана, чабаром і вялікай колькасцю молатага чорнага перцу. Адстаўце ўбок.
  3. Вярніце патэльню на агонь і разагрэйце ў ёй сталовую лыжку аліўкавага алею. Пасыпце курыцу соллю і перцам. Смажце курыныя грудкі па дзве хвіліны на кожным баку на сярэднім ці вялікім агні, пакуль мяса не набудзе лёгкі карычневы колер, але не трэба смажыць грудкі да гатоўнасці. Перакладзіце курыцу на талерку.
  4. Памясціце ў патэльню рэшту алею і цыбулю і смажце 4-5 хвілін, ці пакуль цыбуля не памякчэе, пастаянна перамешвайце. Дадайце зубок часнаку і смажце яшчэ хвіліну. Выліце ў патэльню вяршкі, дадайце 200 мілілітраў вады і каперсы і, пастаянна памешваючы, давядзіце да кіпення. Прыпраўце соллю і чорным перцам. Вярніце курыцу ў патэльню і пасыпце крошкамі.
  5. Запякайце курыцу ў духоўцы на працягу 15 хвілін ці да гатоўнасці.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада

Рэцэпт на выхадныя: сальтымбока — традыцыйная рымская страва

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
Ха-ха
1
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31