Знайсці
02.05.2022 / 13:12РусŁacБел

Двухфазнае ачышчэнне твару: правераны карэйскі спосаб зрабіць скуру прыгожай

Ачышчэнне скуры ўвечары — выключна важны элемент догляду яе. Усё больш папулярнымі робяцца карэйскія спосабы ўмывання, у тым ліку і канцэпцыя двухфазнага ачышчэння твару. Што гэта за працэдура і чым яна карысная?

Фота: stocksnap.io

Як зразумела з назвы, двухфазнае ачышчэнне твару складаецца з дзвюх частак.

Падчас першага этапу мы ачышчаем скуру алейнымі прадуктамі, падчас другога — умываемся традыцыйнымі касметычнымі сродкамі, да прыкладу, пенкай. Дзякуючы гэтаму можна ачысціць скуру нашмат лепей.

Калі вы маеце камбінаваную скуру ці скуру, схільную да з’яўлення акнэ ці павышанай сакрэцыі тлушчавых залоз, вам можа здавацца, што выкарыстанне алейных прадуктаў толькі пагоршыць стан вашай скуры. Але эксперты лічаць, што такія прадукты наадварот дапамогуць эфектыўней выдаляць скураны тлушч і бруд.

Такія прадукты не ўздзейнічаюць на скуру агрэсіўна і не знішчаюць яе ахоўны слой, таму ад іх не павялічыцца выпрацоўка скуранога тлушчу.

Таксама глыбокае ачышчэнне паляпшае агульны стан скуры і спрыяе лепшым вынікам на наступных этапах догляду, напрыклад, лепшаму паступленню ў скуру карысных рэчываў з крэмаў ці сыроватак.

Нарэшце, дзвюхфазнае ачышчэнне дапамагае запаволіць старэнне скуры і перадухіляе размнажэнне бактэрый на ёй.

Крок за крокам

Самае важнае ў гэтай канцэпцыі — строга выконваць паслядоўнасць дзеянняў і рабіць двухфазнае ачышчэнне скуры рэгулярна. Спачатку выкарыстоўваем касметыку на аснове алею, напрыклад, малачко, міцэлярную ваду ці ласьён для зняцця макіяжу. Іншы добры варыянт — касметычны гідрафільны алей.

Пасля таго, як вы нанесяце сродак на скуру, памасіруйце яе на працягу хвіліны кругавымі рухамі, гэта дазволіць прадукту прастымуляваць кровазварот.

Прычым лепей не выкарыстоўваць ватныя дыскі: масажуйце скуру пальцамі і бярыце дыскі толькі для таго, каб прыняць макіяж з зоны вакол вачэй.

Пасля масажу ўмыйцеся спачатку цёплай, а потым халоднай вадой, гэта дапаможа закрыць расшыраныя поры.

І пераходзьце да наступнага кроку — бярыце любімы сродак для ўмывання: пенку, гель ці крэм. Нанясіце яго на твар, памасіруйце і змыйце халаднаватай вадой.

Асцярожна прасушыце скуру: прыкладзіце ручнік да твару, але ні ў якім разе не трыце яго.

Пасля гэтага нанясіце на скуру сваю любімую касметыку для догляду — напрыклад, крэм ці сыроватку.

Двухфазнае ачышчэнне твару сапраўды прыносіць карысць, варта паспрабаваць працэдуру на ўласнай скуры.

 Чытайце таксама:

Як рэжым у Паўночнай Карэі дыктуе стандарты прыгажосці

Алоэ, цэнтэла азіяцкая і прабіётыкі. Як ратаваць скуру ад наступстваў стрэсу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера