Знайсці
28.04.2022 / 00:13

«Ліверпуль» патапіў «Вільярэал»: у паўфінале Лігі чэмпіёнаў «жоўтая субмарына» атрымала дзве прабоіны

Англійскі гранд усяго за 133 секунды другога тайма знішчыў трыўмфатара Лігі Еўропы на «Энфілдзе». Да таго ж Садзьё Манэ стаў самым выніковым афрыканцам у плэй-оф найбольш прэстыжнага кантынентальнага турніра для клубаў.

Англічане аформілі прыгожую перамогу ўсяго за 133 секунды. Фота: Uefa.com

Як ні намагалася «жоўтая субмарына» застацца на плаву ў водах Англіі, нічога не атрымалася. Калектыў Унаі Эмеры, што ў чвэрцьфінале выбіў з Лігі чэмпіёнаў саму мюнхенскую «Баварыю», раўндам пазней не зладзіў з «Ліверпулем».

Былы трэнер лонданскага «Арсенала» вярнуўся на «Энфілд» да прынцыпіяльных супернікаў з неблагім тактычным планам. Аднак ён дазволіў «Вільярэалу» толькі 45 хвілін змагацца з «Ліверпулем» на роўных.

«Вільярэал» толькі 45 хвілін здолеў змагацца з «Ліверпулем» на роўных. Фота: Uefa.com

А вось пасля перапынку англічане аформілі прыгожую перамогу ўсяго за 133 секунды. Спачатку яны справакавалі аўтагол з боку Эступіньяна…

А пасля актывавалі звязку Махамед Салах — Садзьё Манэ.

Яна, дарэчы, самая прадуктыўная ў Лізе Чэмпіёнаў за апошнія пяць гадоў: егіпцянін ужо сем разоў асіставаў сенегальцу.

Для Садзьё трапны стрэл меў яшчэ і важны персанальны сэнс, бо ён стаў 14-м у актыве афрыканца на палях Лігі чэмпіёнаў падчас стадый плэй-оф. Гэта паўтарэнне рэкорда для чорнага кантынента, які раней усталяваў Дзідзье Драгба. Да таго ж мяч стаў 450-м для «Ліверпуля» ў топавым еўракубку.

Варта адзначыць, што «Ліверпуль» цягам усёй сустрэчы выглядаў больш спрытным і хуткім у параўнанні з супернікам. І гэта пры тым, што матч для падначаленых Юргена Клопа стаў ужо 55-м у сезоне.

Для падначаленых Юргена Клопа матч стаў ужо 55-м у сезоне. Фота: Uefa.com

Дадамо, што сустрэча ў адказ адбудзецца на іспанскім стадыёне «Ла Сераміка» 3 траўня. Пераможца пары сустрэнецца з трыумфатарам у тандэме «Рэал» — «Манчэстэр Сіці». 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
1
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31