Знайсці
30.04.2022 / 08:58РусŁacБел

Рэцэпт для пікніка на выхадныя. Курыны шашлык па-хуткаму

У гэтага рэцэпта шмат добрых якасцей: ён і просты, і хуткі, і вельмі гнуткі. Вы можаце замяніць карыяндр у рэцэпце на іншыя травы — такія, якія вам падабаюцца. Шашлык падавайце з зелянінай і з лавашом.

Фота: BBC Food

Каб зрабіць курыны шашлык, вам спатрэбіцца:

  • 3 сталовыя лыжкі ёгурту са зніжанай тлустасцю
  • чайная лыжка гарам масалы ці кары
  • чайная лыжка молатага чырвонага перца
  • 2 чайныя лыжкі соку лімона ці лайма
  • 2 чайныя лыжкі свежай парубленай каляндры (па жаданні)
  • 1 дробна пасечаны свежы перац чылі (па жаданні)
  • 4 курыныя грудкі вагай па 150 грамаў, парэзаныя на квадратныя кавалкі
  1. Змяшайце разам ёгурт, гарам масалу, чырвоны перац, сок лімона, каляндру і перац чылі. Марынуйце кураціну ў гэтай сумесі 5 хвілін.
  2. Разагрэйце жароўню для барбекю да гарачага стану (таксама гэтую кураціну можна рабіць на гарачым грылі).
  3. Мяса гатуйце на жароўні на шампурах ці шпажках, пакуль кураціна не стане мяккай і цалкам прасмажанай.
  4. Падавайце з зелянінай і лавашом.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930