Знайсці
01.05.2022 / 10:08РусŁacБел

У Кіеў прыехала спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Нэнсі Пелосі

Пра прыезд Пелосі, які загадзя не анансаваўся, паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён назваў ЗША лідарам у падтрымцы Кіева супраць расійскай агрэсіі і падзякаваў за дапамогу ў абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Пакуль невядома, якім шляхам Пелосі дабіралася да Кіева. З пачатку вайны там пабывалі многія лідары заходніх краін, у тым ліку тыдзень таму дзяржсакратар і міністр абароны ЗША. Вядома, што ўсе яны ехалі на некалькіх відах транспарту, прычым на апошнім участку — цягніком з Заходняй Украіны да Кіева.

Раней прэзідэнт ЗША Джо Байдэн папрасіў Кангрэс у самыя кароткія тэрміны ўхваліць закон, які дазваляе выдзеліць 33 млрд даляраў на вайсковую дапамогу Украіне, а таксама на эканамічную і гуманітарную падтрымку краіны. 

Нагадаем, што 29 красавіка Нэнсі Пелосі сустрэлася ў Вашынгтоне са Святланай Ціханоўскай, якая прылятала ў ЗША на пахаванне былой дзяржсакратаркі краіны Мадлен Олбрайт.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930