Знайсці
01.05.2022 / 13:43РусŁacБел

Аналена Бербак: Санкцыі з Расіі будуць знятыя толькі пасля вываду войскаў, а да Пуціна даверу не будзе ніколі

Ні ўмовы Расіі для аднаўлення міру ва Украіне, ні вяртанне даверу да Пуціна ў Германіі не абмяркоўваюць. Санкцыі з Расіі будуць знятыя толькі ў тым выпадку, калі яна выведзе свае войскі з Украіны, аднак да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна даверу ў Германіі не будзе больш ніколі. Пра гэта заявіла міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак у інтэрв'ю газеце Bild.

Аналена Бербак

«Санкцыі будуць знятыя толькі ў тым выпадку, калі Расія выведзе свае войскі», — адзначыла кіраўніца нямецкага МЗС.

Бербак падкрэсліла, што проста спынення агню недастаткова. Гэта можа быць толькі першым крокам для зняцця санкцый. Па яе словах, мір на ўмовах, прадыктаваных Расіяй, таксама з'яўляецца непрымальным.

«Гэта не прынясе жаданай бяспекі ні Украіне, ні нам у Еўропе. У найгоршым выпадку гэта было б запрашэннем да наступнай вайны — яшчэ бліжэй да нашых межаў», — адзначыла Бербак.

У той жа час, як вынікае з заявы кіраўніцы нямецкага МЗС, любое рашэнне па санкцыях не верне Германію да ранейшых адносін з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

«Мы больш ніколі не зможам спадзявацца на абяцанні Пуціна. Гэта больш, чым адсутнасць вайны, гэта пра бяспеку жыцця ў свабодзе. Але Пуцін незваротна разбурыў мірны парадак, які мы ведалі ў Еўропе. Як бы мы ні хацелі гэтага, няма шляху назад да часоў да 24 лютага», — адзначыла Бербак.

Яна таксама дадала, што неабходна дапамагчы Украіне быць дастаткова моцнай, каб краіна магла ўсё вырашаць сама за сябе.

«Таму што менавіта ўкраінцы гінуць у гэтай вайне, і ім пагражаюць ганенні ды тыранія пад расійскай акупацыяй. Ніхто не мае права навязваць ім правілы», — сказала міністр.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
24
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930