Знайсці
01.05.2022 / 14:04РусŁacБел

Кіраўнік праўладных прафсаюзаў: Сярэдні заробак у сферы культуры — толькі 56% ад сярэдняга па краіне

Старшыня праўладнай Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда, выступаючы на V медыяфоруме «Праца рэгіянальных СМІ ў сучаснай лічбавай прасторы», закрануў пытанне заробкаў у бюджэтнай сферы і звярнуў увагу на дысбаланс у залежнасці ад канкрэтных прафесій.

Міхаіл Орда

Орда сцвярджае:

«У Генеральным пагадненні зафіксавана, што заробак бюджэтнікаў павінен складаць не менш за 80% у дачыненні да сярэдняга заробку па краіне. І ў цэлым па выніках года паказчык практычна выконваецца.

Аднак шмат у чым такі вынік атрыманы за кошт росту сярэдняга заробку работнікаў сферы аховы здароўя, дзе былі значныя выплаты за працу ва ўмовах пандэміі.

У той жа час шэраг іншых работнікаў бюджэтных сфераў па-ранейшаму мае невысокія даходы.

Найбольш складаная сітуацыя назіраецца ў сферы культуры, дзе суадносіны ўзроўню налічанай сярэднямесячнай зарплаты да сярэдняй па краіне не перавышае 56%. Да прыкладу, зарплата многіх музейных работнікаў складае ад 460 да 750 рублёў.

Безумоўна, гэтае пытанне трэба вырашаць сумесна з урадам».

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера