Знайсці
01.05.2022 / 21:40РусŁacБел

На дзяржтэлебачанні распавялі, чаму ў Беларусі хочуць увесці смяротнае пакаранне за замах на тэрарызм

Прапанова ўвесці смяротны прысуд за замах на ўчыненне акта тэрарызму стала адказам на «заклікі да радыкальных дзеянняў». Прычынай узмацнення жорсткасці меры пакарання сталі дыверсіі на чыгунцы, вынікае з сюжэту АНТ, піша Zerkalo.

Прапанову ўзмацніць адказнасць за замах на здзяйсненне акта тэрарызму ў эфіры АНТ растлумачылі тым, што некаторыя беларусы адгукаюцца на «заклікі да радыкальных дзеянняў» з боку «экстрэмістаў», «якія заселі ў Варшаве» і «кіеўскіх афіцыйных асоб». Работнікі тэлеканала прыводзяць у прыклад затрыманых у канцы сакавіка траіх жыхароў Бабруйска.

Раней МУС паведамляла, што тры чалавекі з гэтага горада падазраюцца ў датычнасці да знішчэння рэлейных шаф сігнальнай устаноўкі пад Асіповічамі. Тады падчас затрымання сілавікі ўжылі зброю. Адзін з мужчын з атрыманым раненнем трапіў у бальніцу.

Пад Бабруйскам ускрылі дзве рэлейныя шафы, адну з іх падпалілі.

Сябра Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Марына Лянчэўская лічыць прымяненне смяротнага пакарання за спробу тэракта «цалкам апраўданай». «Напэўна, гучыць жорстка, але замах — гэта злачынства, якое здзяйсняецца з прамым намерам. Асоба разумее, якія наступствы могуць быць. А яны могуць быць надзвычайнымі: масавая гібель людзей, вельмі сур'ёзныя наступствы. Таму папераджальная, прэвентыўная мера і прапануецца», — заявіла дэпутат.

27 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу прынялі законапраект аб зменах у Крымінальны кодэкс у двух чытаннях. Цяпер дакумент павінны ўхваліць у Савеце рэспублікі, потым яго мусіць падпісаць Аляксандр Лукашэнка. Калі гэта адбудзецца, змены ў Крымінальны кодэкс набудуць моц праз 10 дзён пасля афіцыйнага апублікавання паправак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
78
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930