Знайсці
02.05.2022 / 10:01РусŁacБел

Беларусь пачала пастаўляць у Кітай «чарніла» 

«Белкаапсаюз» пашырае рынкі збыту. У Кітай пачаліся пастаўкі фруктова-ягадных вінаў. Пра гэта заявіў старшыня арганізацыі Алег Мацкевіч у эфіры СТБ. 

«Здавалася б, Кітай і фруктова-ягаднае віно беларускае. Хто б мог падумаць. Але мы першы пробны кантэйнер для іх зрабілі. Яны яго прадэгуставалі, зрабілі своеасаблівую бутэльку, налепку, корак», — адзначыў ён.

Паводле слоў Мацкевіча, спажыўкааперацыя таксама разлічвае на абыход абмежаванняў у гандлі з Літвой. Ён адзначыў, што «Белкаапсаюз» прадаваў дзікарослыя грыбы і ягады ў суседнія краіны ЕС, але ўжо пачаў адыходзіць адтуль, нарошчваючы экспарт у Расію і Кітай.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
39
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930