Знайсці
02.05.2022 / 12:04РусŁacБел

Шольц: ЕС спыніць імпарт расійскага вугалю летам, а да канца года адмовіцца ад расійскай нафты

Пра гэта канцлер Германіі заявіў у інтэрв'ю The Indian Express. Ён таксама адзначыў, што многія краіны далучаюцца да санкцый супраць Расіі, нават калі гэта нясе для іх «эканамічныя выдаткі».

ЕС увёў ужо пяць пакетаў санкцый з-за расійскага ўварвання ва Украіну. Апошні пакет у тым ліку ўключае поўнае эмбарга на імпарт расійскага вугалю.

Абмежаванні ў дачыненні да нафты з Расіі абмяркоўваюцца ў рамках шостага пакета. Па звестках Bloomberg, забарона на куплю гэтага энерганосьбіта можа пачаць дзейнічаць у канцы года, а да гэтага абмежаванні будуць уводзіцца паступова.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера