Знайсці
02.05.2022 / 14:43РусŁacБел

The Times: Расійскія верталёты і транспартныя самалёты гатовыя да ўварвання ў Малдову

У Малдове Расія паспрабуе адкрыць другі фронт супраць Украіны, піша The Times са спасылкай на крыніцы ва ўкраінскай разведцы.

«Мы ўпэўненыя, што Крэмль ужо прыняў рашэнне атакаваць Малдову. Яе лёс вельмі важны. Калі Расія возьме рэспубліку пад кантроль, Украіна стане лёгкай мішэнню, і само яе існаванне апынецца пад пагрозай», — кажа суразмоўца выдання.

Заваяванне Малдовы, чыё войска налічвае ўсяго 3250 салдат, дазволіць расійскім войскам выйсці да Чорнага мора, Адэсы і заходніх абласцей Украіны. Паводле ацэнак заходніх службовых асоб, у Прыднястроўі, самаабвешчанай аўтаноміі Малдовы, знаходзіцца каля 1500 расійскіх вайскоўцаў. Сілам, якія перакінуць у Ціраспаль з іншых рэгіёнаў, давядзецца перасекчы паветраную прастору Украіны, а гэта можа пацягнуць атакі сіл украінскай СПА.

Пасля серыі выбухаў, учыненых невядомымі «тэрарыстамі», абвастрылася абстаноўка і ў самім Прыднястроўі. Непрызнаная рэспубліка мяжуе з паўднёвым захадам Украіны і кантралюецца прарасійскімі сіламі з пачатку 1990-х, калі Малдова ўзяла празаходні курс.

На думку заходніх аналітыкаў, мэта Крамля — прабіць сухапутны калідор уздоўж украінскага ўзбярэжжа да Прыднястроўя, адрэзаўшы Украіну ад Чорнага мора. Ваенная крыніца мяркуе, што Расія можа пайсці яшчэ далей: скарыстаўшыся незадаволенасцю малдаван высокім коштам жыцця ў краіне, узмацніць і ўзначаліць пратэст, і ў выніку падпарадкаваць сабе ўсю Малдову. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера