Знайсці
02.05.2022 / 20:59РусŁacБел

Першы абвінавачаны ў забойствах у Бучы беларус? Можа быць памылка: гэты чалавек двойчы судзімы

Бучанская акруговая пракуратура абвясціла падазрэнне расійскаму вайскоўцу, ураджэнцу Беларусі Сяргею Калацэю. Па звестках следства, ён расстраляў, сама меней, чатырох цывільных у Бучы. Асноўны аргумент абвінавачвання — сведкі апазналі Калацэя на тым векапомным відэа, дзе расійскія марадзёры з Мазыра адпраўляюць дадому накрадзенае пад Кіевам. Але гэта можа быць памылка. 

Сам Калацэй абвінавачванні адмаўляе і сцвярджае журналістам, што безадносна расійскіх вайскоўцаў пасылаў пасылку ў Расію — а з кампаніяй у зялёным супаў у часе. 

Ён, сапраўды, не апрануты ў камуфляж. 

Сваю службу ў «Расгвардыі» ён адмаўляе. У вайберы Сяргей карыстаецца беларускім нумарам. 

На карысць алібі Калацэя сведчаць некалькі фактаў з яго біяграфіі. Як паведамілі «Нашай Ніве» знаёмыя Сяргея, хлопец двойчы судзімы — за ўхіленне ад службы ў войску і за бойку з патрульнымі. 

«Ён атрымаў 4 гады калоніі па 363-м артыкуле, калі накінуўся ў клубе «Лагуна» на нарад міліцыі, які прыехаў ахалоджваць пыл гарачай кампаніі», — расказалі нам. 

З «Нашай Нівай» Калацэй гаварыць адмовіўся, сказаўшы, што не туды звонім. Сястра Калацэя працуе ў мазырскай міліцыі і таксама гаварыць не стала. 

Чытайце таксама: Першы падазраваны з Бучы — грамадзянін Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера