Знайсці
03.05.2022 / 10:46РусŁacБел

Папа Рымскі: У Кіеў я пакуль не паеду, спачатку трэба з'ездзіць у Маскву

Папа Рымскі Францішак заявіў, што гатовы на перамовы з Уладзімірам Пуціным, каб спыніць вайну. Паводле яго слоў, паведамленне ў Маскву было перададзенае яшчэ на дваццаты дзень вайны, але адказу на яго да гэтага часу няма.

У інтэрв'ю Corriere della Sierra кіраўнік Каталіцкай царквы паведаміў, што ў першы дзень вайны размаўляў па тэлефоне з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Потым ён сустрэўся з паслом Расіі.

«Я хацеў зрабіць выразны жэст на ўсеагульны агляд і для гэтага пайшоў да расійскага амбасадара. Я папрасіў іх патлумачыць, я сказаў: «Калі ласка, спыніцеся», — адзначыў Папа Рымскі.

Пасля ён даў даручэнне кардыналу Параліна пасля 20 дзён вайны паведаміць пра гатоўнасць пантыфіка наведаць Маскву.

«Адказу мы яшчэ не атрымалі і працягваем настойваць, нават калі я баюся, што Пуцін не можа і не хоча праводзіць гэтую сустрэчу проста цяпер. Але столькі жорсткасці, як не спыніць?» — сказаў Пантыфік.

Папа Рымскі не мае адназначнага меркавання наконт вайсковай падтрымкі Украіны з боку краін НАТА. Ён таксама не мае намеру пакуль наведваць у Кіеў. «У Кіеў я пакуль не паеду. Я паслаў кардынала Міхаіла Чэрні і кардынала Конрада Краеўскага, якія адправіліся туды чацвёрты раз.

Але я адчуваю, што мне не трэба ехаць. Спачатку я павінен паехаць у Маскву, спачатку я павінен сустрэцца з Пуціным.

Але я таксама святар, што я магу зрабіць? Я раблю тое,што магу. Калі б Пуцін адчыніў дзверы…» — сказаў Папа.

Па яго словах, ён таксама меў кантакты з патрыярхам Кірылам. Яны размаўлялі праз Zoom. Пры гэтым Кірыл палову сустрэчы пераконваў Папу Рымскага ў абгрунтаванасці нападу.

«Я сорак хвілін размаўляў з Кірылам праз zoom. Першыя дваццаць ён мне з паперкі зачытваў абгрунтаванні вайны. Я выслухаў і сказаў яму: я нічога ў гэтым не разумею. Браце, мы не дзяржаўныя святары, мы не павінны выкарыстоўваць мову палітыкі, мы павінны гаварыць мовай Ісуса. Мы пастыры аднаго і таго ж святога народа Божага. Таму мы павінны шукаць мірныя шляхі, дабівацца спынення агню. Патрыярх не павінен ператварацца ў служку Пуціна. Я меў сустракацца з ім у Іерусаліме 14 чэрвеня. Гэта мела быць наша другая сустрэча, мы запланавалі яе яшчэ да вайны. Але цяпер ён таксама згодны: стоп, гэта можа быць неадназначным сігналам», — сказаў пантыфік.

Папа Рымскі адзначыў таксама, што прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан пераконваў яго, што да 9 мая ўсё скончыцца. Аднак падзеі апошніх дзён паказваюць на далейшую эскалацыю. «Я настроены песімістычна, але мы павінны зрабіць усё магчымае, каб спыніць вайну», — сказаў Папа Рымскі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
3
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930