Знайсці
03.05.2022 / 12:08РусŁacБел

З 1 чэрвеня ўладальнікі газавых ацяпляльных катлоў будуць плаціць па-новаму

 З 1 чэрвеня 2022 года адмяняецца сезонная дыферэнцыяцыя тарыфаў з прывязкай да летняга і ацяпляльнага перыяду для спажыўцоў, у якіх устаноўленае газавае ацяпляльнае абсталяванне (катлы) і індывідуальныя прыборы ўліку, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

 З 1 чэрвеня па 31 снежня 2022 года ўводзіцца адзіны тарыф на газазабеспячэнне без сезоннага падзелу, ён складзе 0,19 рубля за кубаметр. Для параўнання: з 1 студзеня да 31 мая 2022-га кошт аднаго куба прыроднага газу ў дамах або кватэрах, абсталяваных катламі і лічыльнікамі, складае 0,14 рубля ў зімовы сезон і 0,54 рубля ў летні.

На думку начальніка службы ўліку спажытага газу насельніцтвам УП «Мінгаз» Аляксандра Пятніцы, пераход на адзіны тарыф мае шэраг пераваг:

«Не трэба будзе адсочваць даты пачатку-заканчэння ацяпляльнага перыяду, а ўвядзенне адзінай цаны значна спросціць працэдуру разлікаў паміж газазабеспячальнай арганізацыяй і спажыўцом. У той жа час для ўладальнікаў катлоў застаецца без зменаў дыферэнцыяцыя тарыфаў у залежнасці ад аб'ёму спажывання прыроднага газу з пачатку каляндарнага года: першая катэгорыя — да 3000 куб. м, другая катэгорыя — 3000-5500 куб. м, трэцяя катэгорыя — звыш 5500 куб. м.»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930