Знайсці
03.05.2022 / 13:23РусŁacБел

Барэль: Ад SWIFT будуць адключаныя яшчэ некалькі расійскіх банкаў

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль заявіў, што Еўрасаюз рыхтуе шосты пакет санкцый супраць Масквы, які выключыць яшчэ больш расійскіх банкаў з сістэмы абмену паведамленнямі SWIFT — сеткі, якая дазваляе ажыццяўляць мільёны міжнародных транзакцый у дзень. Пра гэта паведамляе Washington Post.

Жазэп Барэль

Барэль не ўдакладніў, якія менавіта расійскія банкі стануць мішэнню санкцый, але мяркуецца, што пад іх патрапіць у тым ліку і Сбербанк. У сакавіку Еўрапейскі саюз ужо адключыў SWIFT некалькім буйным расійскім банкам.

Жазэп Барэль таксама паўтарыў абяцанні паменшыць залежнасць ЕС ад расійскага імпарту энерганосьбітаў. Гэта сапраўды вельмі важна, бо пасля ўварвання Крамля ва Украіну 24 лютага Еўрасаюз імпартаваў расійскага выкапнёвага паліва на суму каля 46 мільярдаў даляраў.

Як паведамлялася раней, Еўрапейскі Саюз спадзяваецца зацвердзіць шосты пакет санкцый супраць Расіі на наступным пасяджэнні Рады ЕС па замежных справах.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера