Знайсці
03.05.2022 / 15:31РусŁacБел

Маскоўскі патрыярх Кірыл упэўнены, што «Расія ніколі ні на кога не нападала»

Сцвярджэнне пра нібыта спрадвечнае міралюбства Расіі ад Кірыла прагучала падчас пропаведзі ў Архангельскім саборы Крамля на Радаўніцу.

Патрыярх падчас пропаведзі прамовіў: 

«Мы ні з кім не хочам ваяваць, Расія ніколі ні на кога не нападала. Гэта дзіўна, калі вялікая і магутная краіна ні на каго не нападала, яна толькі абараняла свае межы».

Гэта ўжо не першы выпадак, калі Кірыл насуперак відавочным фактам, упарта выстаўляе і бароніць тэзіс пра нібыта спрадвечнае міралюбства Расіі і «справядлівы» характар цяперашняй вайны ва Украіне.

Чытайце таксама: Японцы, фіны, эстонцы… Хто яшчэ перамагаў «непераможную расійскую армію» за апошнія стагоддзі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930