Знайсці
03.05.2022 / 16:41РусŁacБел

Палітзняволенага журналіста Андрэя Пачобута перавялі на Валадарку

Андрэя Пачобута перавялі са следчай турмы № 8 у Жодзіна ў СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску, піша «Белсат».

Андрэй Пачобут — журналіст, актывіст Саюза палякаў у Беларусі. З 2006 года — карэспандэнт буйнога польскага выдання «Gazeta Wyborcza» ў Беларусі.

За грамадска-палітычную і журналісцкую дзейнасць Андрэя Пачобута неаднаразова затрымлівалі, каралі штрафамі, арыштамі.

Апошні раз журналіст быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года ў сваім доме ў Гродне пасля ператрусу. Пачобута абвінавачваюць паводле арт. 130 КК РБ — «Распальванне варожасці».

Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязнем.

Цяпер напісаць ліст Андрэю можна на адрас: СІЗА № 1, вул. Валадарскага, д. 2, 220030, г. Мінск.

Rzeczpospolita: Анджэя Пачобута месяц трымалі ў камеры для смяротнікаў

Анжаліку Борыс перавялі на хатні арышт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера