Знайсці
03.05.2022 / 17:59РусŁacБел

Эвакуяваныя людзі з «Азоўсталі» прыбылі ў Запарожжа

Па словах міністра рэінтэграцыі Ірыны Верашчук, усяго з «Азоўсталі» эвакуявалі 156 чалавек. Яшчэ некалькі соцень чалавек застаюцца на тэрыторыі прадпрыемства.

 Усе фота: ukrpravda_news / Telegram

Мэр Вадзім Бойчанка падзякаваў кожнаму, хто зрабіў магчымым выратаванне марыупальцаў.

 

«Мы ўдзячныя ўсім удзельнікам эвакуацыйнай місіі — прадстаўнікам ААН, Міжнароднага Чырвонага Крыжа і міністру Ірыне Верашчук. Дзякуючы абʼяднанню намаганняў нам удалося выратаваць марыупальцаў з гэтага пекла», — падкрэсліў ён.

Сёння стала вядома, што расійскія войскі аднавілі штурм «Азоўсталі». Пасля бамбёжкі расійскай авіяцыяй на заводзе ўзнік маштабны пажар.

Намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар распавёў, што завод бамбілі ўсю ноч, загінулі дзве грамадзянскія жанчыны. Мінабароны Расіі, у сваю чаргу, абвінаваціла ўкраінскіх вайскоўцаў, што яны нібыта скарысталіся рэжымам цішыні на «Азоўсталі» і выйшлі на агнявыя пазіцыі.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера