Знайсці
03.05.2022 / 18:45РусŁacБел

Працуе ў паліклініцы. Дзе цяпер былы кіраўнік РНПЦ траўматалогіі Аляксандр Бялецкі, які быў асуджаны за карупцыю

У чэрвені 2021 года з калоніі быў вызвалены былы кіраўнік РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Бялецкі. «Народная воля» даведалася, дзе ён цяпер працуе.

Аляксандр Бялецкі, паводле інфармацыі выдання, зараз працуе дзіцячым артапедам-траўматолагам ў паліклініцы пры Мінскай раённай бальніцы, што ў пасёлку Бараўляны.

Графік работы ў яго напружаны: усе будныя дні, акрамя аўторка, — з 8.00 да 15.30, у аўторак — з 12.00 да 19.30.

У паліклініцы журналіста запэўнілі, што талоны на прыём да доктара Бялецкага ёсць, запісацца можна на любы дзень. Канешне, лепш не хварэць, але гэта ўнікальная магчымасць, бо

прыём вядзе не проста цудоўны ўрач, а акадэмік, які правёў некалькі тысяч высокатэхналагічных аперацый, распрацаваў новыя тэхналогіі хірургічнага лячэння артапедычнай паталогіі тазасцегнавага сустава ў дзяцей і падлеткаў.

Аляксандр Бялецкі выйшаў на волю ў чэрвені 2021 года. Ён правёў за кратамі тры гады. У лютым 2019-га акадэмік быў асуджаны на 7,5 года калоніі. Ён прызнаўся, што ў якасці падарунка атрымаў 4 тысячы еўра і 3 тысячы долараў, але не лічыў гэтыя грошы хабарам. І хаця пры вобшуку ў яго была знойдзена значна большая сума (называлася лічба амаль паўмільёна долараў), але пазней гэтыя грошы Бялецкаму вярнулі.

Нягледзячы на судзімасць, Аляксандр Бялецкі застаецца акадэмікам НАН Беларусі. Навуковых званняў і дзяржаўных узнагарод ён не пазбаўлены. Але паводле прысуду на працягу пяці гадоў не можа займаць кіруючыя пасады.

На свабоду выйшлі два высокапастаўленыя медыкі. Яны былі асуджаныя за карупцыю

«Справа траўматолагаў»: некалькі чалавек пасля кампенсацыі «шкоды» выйшлі з СІЗА, працаваць іх адпраўляюць у прыёмныя пакоі

«Па 300—650 тысяч еўра выявілі», трапіўся нават доктар Лукашэнкі. Афіцыйна — пра затрыманні траўматолагаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930