Знайсці
03.05.2022 / 20:10РусŁacБел

У Расіі вайсковым пенсіянерам сталі прыходзіць позвы ў ваенкамат

«Важныя гісторыі» даведаліся аб некалькіх выпадках выклікаў у ваенкамат афіцэраў запасу ад 40 да 60 гадоў. Вайсковым пенсіянерам у запасе прапанавалі падпісаць кантракт на службу ў «адміністрацыі» на акупаванай тэрыторыі Украіны з заробкам ад 90 да 100 тысяч рублёў.

Фота: AP

Гэта гаворыць пра тое, пішуць «Важныя гісторыі», што, па-першае, расейская армія адчувае цяжкасці з папаўненнем асабовага складу і вымушана прыцягваць пенсіянераў.

Па-другое, мяркуючы па ўсім, расейскія войскі плануюць застацца на акупаваных тэрыторыях надоўга.

Раней улады Расіі неаднаразова сцвярджалі, што мэты акупаваць Украіну ў іх няма.

«З'яўленне расійскіх войскаў пад Кіевам і ў іншых гарадах Украіны звязанае не з намерам акупаваць гэтую краіну, у нас няма такой мэты, і пра гэта мною таксама было прама сказана ў звароце 24 лютага» — казаў Уладзімір Пуцін 16 сакавіка.

Па даных даследчыкаў Conflict Intelligence Team, прыкмет падрыхтоўкі да мабілізацыі ў Расіі пакуль няма. Тым не менш, ніхто не выключае, што дзявятага мая Пуцін абвесціць, што цяпер гэта не «спецаперацыя», а сапраўдная вайна.

Гэта можа значыць частковую мабілізацыю: магчыма, падоўжаць тэрмін службы для салдат тэрміновай службы; магчыма, заклічуць назад нядаўна дэмабілізаваных, могуць, у тым ліку, зачыніць выезд баяздольным мужчынам пэўнага ўзросту — ад 18 да 35, напрыклад, або ад 18 да 60. «З вайсковага пункту гледжання неабходнасць у гэтым, безумоўна, прысутнічае: амаль усе баяздольныя падраздзяленні расійскай арміі ўжо задзейнічаны ў вайне», ‒ кажа даследчык Руслан Левіеў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера