Знайсці
03.05.2022 / 20:26РусŁacБел

Забег у Варшаве выйграў палітуцякач з Беларусі, баптысцкі пастар Тарас Цялькоўскі

У Варшаве 3 траўня прайшоў традыцыйны забег, прымеркаваны да Дня Канстытуцыі. У забегу на 5 кіламетраў удзельнічалі каля трох тысяч чалавек. У мужчынскім заліку пераможцам стаў беларус Тарас Цялькоўскі, які быў чальцом юніёрскай зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы, піша «Еўрарадыё».

Цялькоўскі — палітычны ўцякач, баптысцкі пастар з Мінску. У Польшчу ён трапіў па гуманітарнай візе.

Беларусы маглі прыняць удзел у забегу пасля падпісання дакумента, што яны выступаюць супраць расійскай агрэсіі ва Украіне. Таксама беларускія бегуны выступалі ў нейтральным статусе.

Сваю перамогу Цялькоўскі прысвяціў народам Беларусі і Украіны, якія выступаюць супраць рэжымаў Расіі і Беларусі.

У 2017 годзе Тарас прабег 500 км за пяць дзён — так ён адзначыў 500-годдзе беларускага друку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера