Знайсці
03.05.2022 / 20:43РусŁacБел

«Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе» — выстава ў Мінску

6 мая ў галоўным корпусе Нацыянальнага мастацкага музея (Леніна, 20) пачынае работу выставачны праект «Залаты век беларускага іканапісу. XVII стагоддзе». На ім будуць прадстаўленыя як прызнаныя шэдэўры, так і нават рэшткі абразоў.

Беларускія абразы, сакральная мастацкая спадчына XVII стагоддзя — важнага стагоддзя ў гісторыі беларускай царквы — упершыню прадстаўлены ў такім маштабным выставачным праекце.

Сярод гэтых твораў ёсць як вядомыя шэдэўры — гонар музейных збораў старажытнабеларускага мастацтва, так і значная колькасць абразоў, якія раней не былі вядомыя шырокаму колу гледачоў.

Гэта абразы, што былі раскрыты беларускімі рэстаўратарамі на працягу апошніх гадоў, пазбаўлены шматслойных запісаў і прадстаўлены гледачам у сваім сапраўдным абліччы; абразы, рэстаўрацыя якіх яшчэ не завершана, і абразы, ад якіх захаваліся толькі рэшткі, асобныя фрагменты жывапісу, але прысутнасць іх у экспазіцыі вельмі важная для раскрыцця галоўнай канцэпцыі гэтага выставачнага праекта, а менавіта — паказу таго, як фарміраваўся і развіваўся на працягу XVII ст. новы, самабытны стыль беларускага іканапісу.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930