Знайсці
03.05.2022 / 22:41РусŁacБел

Удары па Львове, Кіраваградчыне, Адэсчыне, Запарожжы, упершыню — па Закарпаццю. Крылатыя ракеты збітыя пад Кіевам і Вінніцай

Увечары 3 мая ў Львове адбылося некалькі выбухаў. Інфармацыю аб гэтым пацвердзіў мэр горада Андрэй Садовы. 

Паводле яго, з-за ракетнага ўдару пацярпелі дзве электрастанцыі, у выніку чаго ў некаторых частках Львова няма электрычнасці.

Магчыма, нанесеныя ўдары па чыгуначнай інфраструктуры. Паведамляецца пра затрымку цягнікоў.

Гарадскі галава Далінскай грамады ў Кіраваградскай вобласці пацвердзіў «прылёт» расійскіх ракет.

На падлёце ў Кіеў збілі мінімум адну ракету.

ВСУ збілі дзве крылатыя ракеты акупантаў над Вінніцай, пішуць у сацсетках. Афіцыйных пацверджанняў пакуль мала. Улады просяць не посціць здымкі выбухаў, каб не карэктаваць агонь ворага.

Упершыню Расія нанесла ракетны ўдар і па самай аддаленай ад расійскіх і беларускіх межаў Закарпацкай вобласці Украіны.

Удар быў па энергетычнай інфраструктуры. У вобласці знікла электрычнасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
33
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930