Знайсці
03.05.2022 / 22:58РусŁacБел

Украінскага вайскоўца з «Азоўсталі», які здаўся ў палон, забілі, хаця паабяцалі захаваць яму жыццё

Адзін з пяці ўкраінскіх вайскоўцаў, якія трапілі ў палон з «Азоўсталі», праз тыдзень быў знойдзены мёртвым. Лёс астатніх невядомы, паведамляюць «Важныя гісторыі».

Дан Звонік на фота — другі злева

Відэа з вайскоўцамі, якія «здаліся», апублікавала прэс-служба так званай народнай міліцыі «ДНР» 20 красавіка. Голас за кадрам абяцаў вайскоўцам «захаванне жыцця і выкананне міжнародных законаў аб абыходжанні з ваеннапалоннымі».

Праз тыдзень маці Дана Звоніка, аднаго з пяці салдат, атрымала фатаграфію мёртвага сына з характэрнай татуіроўкай, якая пацвярджае яго асобу.

У інтэрвʼю CNN яна выказала ўпэўненасць, што яе сына забілі расійскія вайскоўцы: 1 мая яго цела было перададзена сваякам, і яны ўбачылі вялікую рану на патыліцы загінулага.

Журналісты «Важных гісторый» звязаліся з жонкай яшчэ аднаго вайскоўца, які трапіў у палон. 19 красавіка ён патэлефанаваў і расказаў ёй, што іх павязуць у бальніцу Новаазоўска. Аднак пазней аказалася, што вайскоўцаў туды не прывозілі.

«Нам нават не паведамляюць, дзе іх трымаюць. Я звярталася ва УБАЗ ДНР — мяне культурна паслалі, сказалі: «Вам тут што, бюро добрых паслуг?» — распавяла жанчына. З таго часу ніякай інфармацыі пра палонных няма.

  • Аблога Марыупаля працягваецца амаль два месяцы. Тэрыторыя завода «Азоўсталь» застаецца апошнім месцам, падкантрольным Украіне.
  • 21 красавіка Уладзімір Пуцін загадаў не штурмаваць «Азоўсталь», замест гэтага заблакаваць зону «так, каб там муха не праляцела». Аднак насуперак гэтым словам завод працягваюць штодзённа абстрэльваць і бамбіць.
  • За дзень да гэтага намеснік камандзіра палка «Азоў» Святаслаў Паламар запісаў відэазварот, у якім сказаў, што вайскоўцы не гатовыя здацца ў палон або пакідаць у горадзе загінулых і параненых, але згодны сысці, калі ім будзе дадзена такая магчымасць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
126
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930