Знайсці
04.05.2022 / 10:43РусŁacБел

Вартаўнік кінуў цыгарэту і спаліў 30 цялят на ферме

Узгаранне адбылося 30 красавіка на тэрыторыі сельгаспрадпрыемства ў вёсцы Вялікі Полсвіж. Агонь часткова знішчыў жывёлагадоўчае памяшканне. Больш за 30 цялят загінулі, кароў удалося выратаваць.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: МНС

Паводле следчых, пажар здарыўся па віне 58-гадовага вартаўніка фермы. Мужчына кінуў непатушаную цыгарэту ў салому, якую работніцы гаспадаркі слалі цялятам для ўцяплення. Агонь хутка распаўсюдзіўся на будынак.

Толькі за загінулых жывёл вінаватаму ў пажары давядзецца выплаціць больш за 8 тысяч рублёў. Следчымі распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 218 КК Рэспублікі Беларусь (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне чужой маёмасці).

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930