Знайсці
04.05.2022 / 14:53РусŁacБел

«У мяне памерлі два сабакі, бабуля Галя і любімы горад». Марыупальскі дзённік 8-гадовага хлопчыка

У сваім дзённіку хлопчык расказаў, што перажыў у блакадным горадзе. Некалькі старонак з дзіцячага рукапісу апублікаваў марыупальскі мастак і акцёр Яўген Сасноўскі ў Facebook.

Аповед хлопчыка пра такія звычайныя рэчы, як сон, чытанне, перарываюцца страшнымі паведамленнямі.

Маленькі марыупалец піша, што яму 8 гадоў, сястры — 15, а маме — 38, і ёй патрэбныя перавязкі. «Яшчэ ў мяне памёр дзядуля. У мяне — рана на спіне, садраная скура. У сястры — раненне галавы. У мамы — выдранае мяса на руцэ і рана на назе», — распавядае хлопчык.

Дзіця цешыцца, што ён прачнуўся, усміхнуўся, што ў яго неўзабаве дзень нараджэння і што бабуля вярнулася, калі хадзіла за вадой.

І зусім недзіцячыя карцінкі: людзі, якія ляжаць на зямлі, разбураныя дамы.

«У мяне памерлі два сабакі, бабуля Галя і любімы горад Марыупаль», — напісана дзіцячай рукой.

Дырэктар «Азоўсталі» пра завод і сакрэтныя тунэлі: «Рыхтаваліся з 2014 года»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
17
Абуральна
5
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930