Знайсці
04.05.2022 / 17:46РусŁacБел

У ваколіцах Масквы кружыць «Лятучы Крэмль»

У расійскім небе днямі назіраліся палёты самалёта Іл-80. Упершыню з 2010 года ён павінен узяць удзел у парадзе 9 мая з нагоды Дня Перамогі. Гэта яшчэ адна пагроза Пуціна, скіраваная на Захад, піша Daily Mail.

Іл-80 у суправаджэнні знішчальнікаў. Фота: ТАСС

Як і ЗША, расійская армія мае спецыяльны паветраны камандны пункт на выпадак вайны, гэта так званы «самалёт Суднага дня».

Ён мусіць служыць бяспечным месцам, адкуль улады РФ змогуць кіраваць расійскім войскам нават у выпадку пачатку атамнай вайны.

Гэтая канструкцыя мае вялікую колькасць прылад, якія забяспечваюць бесперашкодную сувязь на вялікіх адлегласцях.

Гэтай мэце мае служыць вялікае патаўшчэнне над кабінай, дзе знаходзіцца абсталяванне, якое адказвае за спадарожнікавую сувязь.

Наступныя антэны размешчаныя перад вертыкальным баластам, а таксама ў ніжняй частцы фюзеляжа. Дзякуючы ім, улады РФ змогуць з паветра прымаць пастановы аб правядзенні нападаў, напрыклад, з дапамогай балістычных ракет, якія запускаюцца з падводных лодак.

Аднак гэта яшчэ не ўсё. Адметнай асаблівасцю Іл-80 з'яўляецца адсутнасць ілюмінатараў. Адзінае выключэнне — кабіна пілотаў. Такім чынам, машына павінна быць больш устойлівай да выпраменьвання або электрамагнітных імпульсаў. Акрамя таго, яна таксама можа запраўляцца ў палёце, каб заставацца ў паветры як мага даўжэй.

Іл-80 у апошнія дні быў заўважаны ў небе ў ваколіцах Масквы. Афіцыйна яго пралёты звязаныя з падрыхтоўкай да параду ў Дзень Перамогі, які пройдзе 9 мая ў сталіцы краіны, але акрамя таго гэта, відаць, яшчэ адзін папераджальны сігнал для краін Захаду.

Апошні раз Іл-80 прымаў удзел у падобным парадзе 12 гадоў таму. Уладзімір Пуцін, верагодна, хоча такім чынам паказаць, што гатовы да эскалацыі ўзброеных дзеянняў. Аднак цяжка сказаць, з'яўляецца гэта рэальнай пагрозай ці проста чарговым расійскім блефам. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
30
Ха-ха
54
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
14
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930