Знайсці
04.05.2022 / 18:07РусŁacБел

Піва «Чернігівське» будуць вырабляць у Бельгіі, а грошы ад продажу перададуць на дабрачыннасць

Вытворчасць чарнігаўскага піва будзе перанесеная ў Бельгію, піша The Brussels Time.

Паводле слоў выдання, «Чернігівське» на бельгійскім рынку будзе прадстаўляць кампанія AB InBev, якая валодае броварам у Чарнігаве. Усе сродкі ад продажу піва будуць перададзеныя на дабрачыннасць.

З-за ўварвання Расіі ва Украіну заводы, якія раней выраблялі піва гэтай маркі, былі зачыненыя. У прыватнасці, расійскі снарад трапіў у мясцовы бровар у Чарнігаве, што прывяло да ўцечкі аміяку.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930