Знайсці
04.05.2022 / 19:41РусŁacБел

Венгрыя збіраецца накласці вета на еўрапейскія нафтавыя санкцыі

Венгрыя ўзбіраецца накласці вета на прапанову ЕС па забароне на імпарт расійскай нафты, заявіў у праграме Бі-бі-сі Hard Talk сакратар па сувязях з грамадскасцю ўрада Венгрыі Золтан Ковач.

Ковач назваў прапанову Еўрасаюза «непрымальнай» і адзначыў, што яна разбурыць эканоміку Венгрыі.

Раней Еўракамісія прадставіла новы пакет санкцый у дачыненні да Масквы, у рамках якога прапануецца паступова ўвесці поўнае эмбарга на імпарт расійскай нафты. Для гэтага неабходная згода ўсіх 27 краін — членаў ЕС.

Раней было вядома пра дамоўленасць, што краіны з найбольшай залежнасцю ад расійскай нафты (сярод іх Славакія і Венгрыя) атрымаюць больш працяглы пераходны перыяд для пошуку альтэрнатыўных крыніц паставак.

Перамовы краін ЕС адносна гэтага працягнуцца заўтра.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
24
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930