Знайсці
04.05.2022 / 20:32РусŁacБел

На кірмашы ў Зімбабвэ заўважылі бізнэсмена Зінгмана

Беларускі праўладны бізнесмэн Аляксандр Зінгман прысутнічаў на Міжнароднай гандлёвай кірмашы ў Зімбабвэ, якая прайшла ў горадзе Буловойа ў канцы красавіка. Ягонае фота разам з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мгангагвай надрукавала мясцовае выданне The Herald, піша reform.by.

Аляксандр Зінгман другі злева

Паводле інфармацыі БелТА, на выставе прадстаўнікі БелАЗ і кампанія Sohra OVERSEAS FZE, афіцыйны дылер у рэгіёне, правялі перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай алмазаздабыўчай кампаніі Зімбабвэ ZCDC, якая ўжо выкарыстоўвае некаторыя беларускія самазвалы, а таксама з вугальнай кампаніяй HWANGE Colliery і іншымі кампаніямі, якія вядуць здабычу падземным спосабам. З якой менавіта мэтай на мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Зінгман — невядома. У паведамленні БелТА пра яго прысутнасць у складзе беларускай дэлегацыі нічога не сказана.

Раней журналісты Літоўскага цэнтра Siena, OCCRP і групы беларускіх журналістаў з праекта «Давайце разбірацца» паведамлялі аб тым, што Аляксандр Зінгман разам з Сяргеем Шэйманам, сынам Віктара Шэймана, былі бенефіцыярамі бізнэсу па здабычы золата ў Зімбабвэ. Журналісты абапіраліся на дакументы з Pandora Papers. Сярод іншага, быў знойдзены акт рэгістрацыі юрыдычнай асобы Midlands Goldfields Foundation на Сейшэльскіх выспах у снежні 2017 года. Яго бенефіцыярамі з'яўляліся Сяргей Шэйман і Аляксандр Зінгман.

Год таму Зінгман затрымліваўся ўладамі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Яго абвінавачвалі ў гандлі зброяй, але ў выніку так і адпусцілі, не выставіўшы абвінавачвання.

Чытайце таксама:

Самы маштабны зліў дакументаў «Pandora papers»: што гэта, што там пра Беларусь, пры чым тут Шэйман і яго сын

Аляксандр Зінгман выйшаў з кангалезскай турмы і ўжо ў Зімбабвэ

СМІ: У аэрапорце ДР Конга затрыманы бізнэсовец, блізкі да Шэймана

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера