Знайсці
05.05.2022 / 14:20РусŁacБел

Мужчына, якому стала кепска на борце «Белавія», памёр

Пра смерць пасажыра паведаміў Onliner на падставе каментарыя прэс-службы кампаніі.

Фота ілюстрацыйнае

Раней паведамлялася, што самалёт, які накіроўваўся па маршруце Баку-Мінск, мусіў зрабіць экстранную пасадку ў аэрапорце горада Самара. На зямлі самалёт ужо сустракалі рэанімацыйны аўтамабіль і карэта хуткай дапамогі.

Але пазней стала вядома, што праз 8 хвілін пасля прызямлення 64-гадовы мужчына памёр.

Рэйс праз гадзіну пасля вымушанай пасадкі накіраваўся ў пункт прызначэння і неўзабаве паспяхова прызямліўся ў Мінску.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера