Знайсці
21.05.2022 / 18:57РусŁacБел

Вучоныя знайшлі матывацыю для мужчын пазбавіцца ад «піўнога» жывата. І гэта смяротная небяспека

Ёсць спецыфічны тып мужчынскай фігуры, які называюць «піўным» жыватом і звязваюць з вялікім ужываннем гэтага напою. Такі жывот часта робіцца прадметам жартаў, але на самой справе яго ўладальніку пагражае вялікая небяспека.

Фота: health.harvard.edu

Яе высветлілі брытанскія вучоныя, якія правялі велізарнае даследаванне з удзелам ажно 2,5 мільёнаў чалавек.

Згодна з ім, тыя, хто мае «піўны» жывот, атрымоўваюць у дадатак павышаную рызыку рака прастаты.

У лічбах гэта выглядае так: кожная прыбаўка ў 10 сантыметраў да таліі павялічвае на 7% шанцы яе ўладальніка памерці ад рака прастаты.

Навукоўцы ўлічвалі і іншыя паказчыкі атлушчэння: напрыклад, суадноснасць аб’ёмаў таліі і сцёгнаў і працэнт тлушчу ў арганізме, піша The Times.

Даследаванне, што дало магчымасць зрабіць такія высновы, было прадстаўленае на канферэнцыі European Congress on Obesity у Нідэрландах. Там жа прагучалі яшчэ больш сумныя высновы ад іншых вучоных, згодна з якімі

празмерная вага пагражае абодвум палам: яе наяўнасць павышае рызыку розных відаў рака, у тым ліку рака маткі, грудзей, нырак, печані, жоўцевага пухіра і кішэчніка. У выпадку з ракам маткі рызыка яго атрымаць павялічваецца ў два разы.

Справа яшчэ і ў тым, што медыкі традыцыйна лічаць тлушч на жываце асабліва шкодным для здароўя, бо ён акружае ўнутраныя органы. Такія тлушчавыя клеткі вырабляюць маркеры запалення, якое ў доўгатэрміновай перспектыве спрыяе развіццю рака.

Скуль сувязь паміж залішняй вагай і ракам? Магчыма, яна сведчыць пра наяўнасць пакуль невядомых нам біялагічных механізмаў, але, магчыма, у мужчын з залішняй вагай проста больш цяжка выявіць рак на ранняй стадыі. Гэта звязана як з цяжкасцямі пры фізічным аглядзе такіх пацыентаў, так і з тым, што біяпсіі такіх пацыентаў і аналізы іх крыві на маркер рака могуць даваць псеўданегатыўныя вынікі.

Пухліна ў такіх пацыентаў можа быць знойдзеная занадта позна для таго, каб яе можна было эфектыўна вылечыць, і таму ў гэтых людзей будзе павышаны ўзровень смяротнасці ад раку.

Самым бяспечным для мужчын будзе весці здаровы лад жыцця і мець аб’ём таліі, не большы за 92 сантыметры, а таксама ўтрымліваць індэкс масы цела не больш за 25 (масу цела ў кілаграмах падзяліць на квадрат росту ў метрах).

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Дыетолагі назвалі найлепшы прадукт для людзей з павышаным ціскам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера