Знайсці
05.05.2022 / 18:19РусŁacБел

Журналісты знайшлі бабулю з чырвоным сцягам. Яна шкадуе пра сваю славу і выступае супраць Расіі

Бабуля з чырвоным сцягам, з якой Расія лепіць сімвал падтрымкі вайны ва Украіне, выкінула яго, калі даведалася пра Бучу.

Ганна Іванаўна распавяла, што выйшла з савецкім сцягам да ўкраінскіх вайскоўцаў, бо пераблытала іх з расійскімі і хацела «памірыцца», каб яны не грамілі яе вёску і краіну.

Пасля таго, як яна даведалася пра Бучу і іншыя зверствы, яна выкінула чырвоны сцяг падалей, кажа камандзір узвода «Кадэт». УСУ заклікаюць не цкаваць пенсіянерку.

З «бабулі са сцягам» у Расіі зрабілі прапагандысцкі сімвал. Ёй прысвячаюць стрыт-арт, у некаторых гарадах усталёўваюць помнікі.

Адзін з іх, пластыкавы, адкрылі ў акупаваным Марыупалі. Адкрываць яго прыехаў намеснік адміністрацыі расійскага прэзідэнта Сяргей Кірыенка.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
21
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
17
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930